Культура3333

Старшыня Рады БНР віншуе беларусаў з гадавінай Слуцкага Збройнага Чыну - аўдыё

«Заклікаю ўшанаваць памяць ня толькі герояў Случчыны, але і ўсіх Вам ведамых і няведамых змагароў за незалежнасць Бацькаўшчыны».

З нагоды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў.

«Дарагія Суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, вітаю Вас зь вялікай падзеяй у жыцці нашага народа — Слуцкім Збройным Чынам, ці, як яго называе Юрка Віцьбіч, Слуцкім Фронтам БНР», — гаворыцца ў звароце.

«Цытую далей Юрку Віцьбіча: „

Меліся ў нас паўстанні і больш колькасныя па ліку, як Вяліжскае, і не горш арганізаваныя, як Гомельскае, і не менш зацятыя, як Парэцкае, Барысаўскае, Івянецкае, Койданаўскае, Мірскае, Рагачоўскае, Панкоўска-Будаўскае, Бешанковіцкае і шмат іншых. Аднак ні адно з гэтых паўстанняў не выявіла ў такой ступені наш нацыянальны супраціў расейскім акупантам, як Слуцкае
“.

Дык заклікаю усіх Вас, дарагія суродзічы, адзначыць гэтую вялікую падзею. Адначасна

заклікаю кожнага з Вас, у Беларусі і ўва ўсіх беларускіх асяродках у свеце, ушанаваць памяць ня толькі герояў Случчыны, якія „першыя паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына“, але і ўсіх Вам ведамых і няведамых змагароў за незалежнасць Бацькаўшчыны і Вашую волю. Дзякуючы ім, мы яшчэ існуем як нацыя
, нягледзячы на шматлікія намаганні нашых суседзяў, каб сцерці з паверхні Зямлі незалежную дзяржаву Беларусь. Жыве Беларусь!» — гэтымі словамі завяршыла свой зварот старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць