"Я пайду на акцыю 25 Сакавіка толькі тады, калі тое самае зробяць 10 000 чалавек"
Сайт pledgebank.com шукае беларусаў, гатовых зьмяніць сваю краіну.
Сайт www.pledgebank.com шукае беларусаў, гатовых зьмяніць сваю краіну.
Беларускі інтэрнэт працягвае абмяркоўваць тэму сьвяткаваньня Дня Волі. Як і год таму, людзей цікавіць, куды прыходзіць 25 Сакавіка і колькі сьмелых знойдзецца, каб адсьвяткаваць падзею ў цэнтры Менску. Тым часам у Сеціве распачаўся віртуальны збор подпісаў тых, хто выйдзе на Дзень Волі ў Менску пры ўмове, што тое самае зробяць яшчэ 10 000 чалавек. Займаецца гэтым віртуальны Банк абяцаньняў. На сёньня падпісалася каля 220 чалавек.
Каментары