Чальцы Грамадскай палаты Расіі здзіўленыя пазіцыяй расійскага пасла ў Беларусі Аляксандра Сурыкава ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду па справе аб тэракце ў мінскім метрапалітэне.
«Выказванне падтрымкі смяротнага пакарання дваім асуджаным у Мінску з боку расійскага пасла проста недапушчальна», — заявіў чалец Грамадскай палаты Расіі Анатоль Кучарэна. Ён адзначыў, што «пазіцыя пасла ў Беларусі супярэчыць афіцыйнай пункту гледжання расійскай дзяржавы па праблеме смяротнага пакарання».
«Што гэта значыць: пасол не згодны з афіцыйнай лініяй дзяржавы, якую ён прадстаўляе? Бо вядома, што ў Расіі адмененае смяротнае пакаранне. Як дзяржаўны чыноўнік ён абавязаны прытрымлівацца гэтай пазіцыі. Вось выйдзе на пенсію, тады хай і выкладае свой прыватны пункт гледжання», — абурыўся Кучарэна.
Ён таксама нагадаў, што ў Расіі дзейнічае афіцыйная забарона на вынясенне смяротных прысудаў.
Каментары