Літаратура6060

Алексіевіч атрымала самую прэстыжную цэнтральнаеўрапейскую прэмію

«Беларуская літаратура стала для нас адкрыццём года», — сказаў прадстаўнік журы.

Разам з кнігай «У вайны не жаночае аблічча» у шорт-лісце прэтэндэнтаў на прэмію была і адна з кніг «Кнігарні «Наша Ніва» — «Рыбін горад» Наталкі Бабінай, а таксама творы ўкраінкі Марыі Маціос, немкі Джэні Эрпенбек, албанца Ісмаіла Кадарэ, славенца Драга Янчара.

«Ангелус» — самая прэстыжная літаратурная прэмія для цэнтральнаеўрапейскіх аўтараў.
Афіцыйна яна тлумачыцца як «прэмія за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную ў Польшчы ў мінулым годзе». Усяго на яе сёлета былі вылучаныя 52 творы. Сем з іх трапіла ў шорт-ліст. Іх аўтары сабраліся ва Ўроцлаве на цырымоніі, на якой і даведаліся імя лаўрэата.
«Беларуская літаратура стала для нас адкрыццём года», — сказаў перад уручэннем прэміі прадстаўнік журы.

«Усе мы выйшлі з аднаго вар’яцтва, — працытавала ў сваім слове Алексіевіч і патлумачыла, — і гэтае вар’яцтва называецца сацыялізмам».

Раней беларусы яшчэ ніколі не атрымлівалі «Ангелус».

Сярод мінулых лаўрэатаў прэміі былі Пэтэр Эстэргазі (Венгрыя), Юрый Андруховіч (Украіна). У грашовым выражэнні прэмія складае 35 тысяч еўра.

«У вайны не жаночае аблічча» — гэта кніга Алексіевіч, напісаная ў 1985-м,
якая прынесла ёй першую славу.
Польскі пераклад кнігі «Wojna nie ma w sobie nic z kobiety» з’явіўся ў 2010-м у выдавецтве «Czarne».
Твор пераклаў Ежы Чэх.

Далучаемся да віншаванняў Святлане Алексіевіч, талент якой здабыў сусветнае прызнанне.

Як выдаўцы, цешымся і за раман Бабінай, што знайшоў чытача не толькі беларускамоўнага, але і за Бугам.

* * *

Раман Наталкі Бабінай знойдзеце ў кнігароў у новым выданні серыі «Кнігарні «Наша Ніва».

Замовіць можна праз Менск — Сяргей Бахун, тэл. (029) 724-54-56, (029) 624-54-56.

* * *

Алексіевіч: «Мы скатваемся да грамадзянскага канфлікту»

Каментары60

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода10

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць