Здароўе

Смяротнасць дзяцей ад траўмаў і няшчасных выпадкаў у Беларусі значна вышэйшая за іншыя краіны

Узровень смяротнасці дзяцей ад траўмаў і іншых няшчасных выпадкаў у Беларусі значна перавышае адпаведныя паказчыкі ў развітых краінах. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Леанід Ломаць.

Паводле звестак РНПЦ, штогод у Беларусі траўмы атрымліваюць больш як 750 тысяч жыхароў, з іх каля 150 тысяч, або 20%, — гэта дзеці і падлеткі да 18 гадоў.

Ломаць падкрэсліў, што з 2001 па 2010 гады колькасць траўмаў, атручэнняў і іншых уздзеянняў знешніх прычын узрасла на 21%. Па характары пашкоджанняў найбольш частымі з’яўляюцца раны, паверхневыя траўмы, пашкоджанні сасудаў, выцятыя месцы і раструшчванні — 50% і больш. Пераломы касцей канечнасцяў складаюць 20%, вывіхі і расцяжэнні — 10–15%. Радзей сустракаюцца ўнутрычарапныя траўмы — 2–2,5%; пераломы пазваночніка і касцей чэрапа — 0,8–1%, множныя і спалучаныя траўмы — да 3%. Гэтыя пашкоджанні маюць высокую смяротную рызыку.

На думку намесніка дырэктара РНПЦ, у многім гэта звязана з тым, што траўмы і атручэнні сталі лепш выяўляцца і рэгістравацца. Напрыклад, значнае захворванне адзначана ў Мінску, дзе «пры траўмах людзі актыўна звяртаюцца ў паліклінікі». Разам з тым паказчык інваліднасці па прычыне траўмаў знізіўся ў краіне з 0,78 у 2006 годзе да 0,48 на 10 тысяч дзіцячага насельніцтва ў 2010 годзе.

У структуры пярвічнага захворвання ў дзяцей да 18 гадоў траўмы, атручэнні і іншыя наступствы ўздзеяння знешніх прычын устойліва займаюць другое месца.

Смяротнасць ад атручэнняў складае тры выпадкі на 100 тыс. дзяцей. У краінах з высокім узроўнем даходаў — 0,2 выпадку на 100 тыс. дзяцей. Значнай з’яўляецца смяротнасць ад утаплення — 4,7 на 100 тыс., у выніку ДТЗ — 7 на 100 тыс. У развітых краінах — 0,6 і 5,2 адпаведна.

У структуры дзіцячай смяротнасці ў Беларусі траўмы займаюць вядучае меса і складаюць 31% усіх выпадкаў смерці дзяцей да 18 гадоў, а на 15-17-гадовых прыпадаюць 77,8%, з якіх 76,5% складаюць выпадкі гібелі юнакоў. Ломаць зазначыў, што падлеткавы ўзрост ва ўсім свеце лічыцца самым небяспечным па прычыне падвержанасці траўмам.

Ломаць падкрэсліў, што неабходна ўзмацняць адказнасць бацькоў за дзяцей, паколькі «прычынай траўмаў у дзіцячым узросце часта з’яўляецца адсутнасць належнага нагляду з боку дарослых за дзецьмі ўсіх узроставых груп».

Дзіцячы траўматызм можа быць прадухілены, падкрэсліў ён, дзякуючы арганізаваным сумесным намаганням грамадства. Для гэтага «патрабуецца рашучая і няспынная падтрымка на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання і грамадства»; павінны быць выдзелены неабходныя рэсурсы, мяркуе спецыяліст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін24

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў, што я сапсавала вечар». Гісторыі беларусак, якія зрабілі прапанову хлопцам8

Зяленскі: 20‑пунктны план, над якім мы працавалі, гатовы на 90%

Расія гатовая да спынення агню для правядзення рэферэндуму ва Украіне5

«Не павязу». Таксіст у Мінску адмовіўся везці дзіця6

Колькі яшчэ Украіна зможа ўтрымліваць гарады Пакроўск і Мірнаград у Данецкай вобласці1

Ад праверкі лічыльнікаў да паездкі ў Маскву: як Таццяна міжволі стала кур’ерам махляроў — падрабязная гісторыя9

Як выглядае пасля вызвалення палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых ФОТА1

Сіноптыкі абяцаюць снег у наступныя дні

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін24

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць