Меркаванні3737

Васьковіч: «Перастаньце называць мяне анархістам, я нацыяналіст»

Хлопца, які шпурнуў кактэйль Молатава ў будынак КДБ, перавялі ў «крытку».

Яўген Васьковіч сядзіць у магілёўскай турме ў камеры на трох чалавек. З калоніі яго перавялі ў «крытку» (турму камернага тыпу) за парушэнні. У тым ліку за тое, што адмаўляўся аддаваць кантралёрам беларускаймоўную Біблію.

18 лістапада ён выйшаў з ШЫЗА, дзе правёў месяц.

Сядзець яму непасрэдна ў турме яшчэ 3 гады, але і пасля гэтага да канца тэрміну будзе яшчэ вельмі далёка… Пра «УДО» (умоўна-датэрміновае вызваленне) ці «замену рэжыму» можна забыць у прынцыпе — гэта тычыцца амаль выключна брыгадзіраў ды заггасаў атрадаў з ліку саміх зэкаў. Асабістаму ворагу Камітэту дзяржбяспекі не прыходзіцца разлічваць на нейкія паслабленні…

У сваім апошнім лісце Васьковіч піша: «Зрабіце, калі ласка, што-хаця, каб у прэсе мяне перасталі называць анархістам. Я быў, ёсць і буду нацыяналістам».
Ён просіць у лістах даслаць яму тэксты патрыятычных песень і публікацыі на нацыянальную тэматыку.

У свой час мне давялося перасякацца з анархістамі на Валадарцы і ў Наваполацку (турма заўжды шліфуе ідэалагічныя супярэчнасці). Дык вось, яны былі заваленыя лістамі як з Беларусі, так і з-за мяжы. Гэта была іх, анархісцкая салідарнасць.

Спадарства, пішыце і Вы Яўгену ў турму № 4 г. Магілёва, у камеру 150.
Высылаць пажадана не болей за 10 аркушоў, раздрукаваных з дзвух бакоў шрыфтом Miryad Pro з кеглем 7,5.

Свой апошні ліст Васьковіч сканчае вершам Арсенневай:

Беларусь, наша Маці-Краіна,
Ты з нас моцных зрабіла людзей…

* * *

Яўген Васьковіч 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць