Свет

«Дэпутат, здай мандат»

Мітынгоўцам на Балотнай плошчы не было з кім гаварыць.

Уладзімір Пуцін пазбавіўся ранейшай падтрымкі расійцаў, выбудаваная ім сістэма будзе апаўзаць цягам яго трэцяга прэзідэнцкага тэрміну. Такую выснову робяць эксперты, аналізуючы становішча ў краіне пасля суботніх мітынгаў

Супраць фальсіфікацый на выбарах у Думу выступілі 10 снежня грамадзяне па ўсёй краіне, самыя буйныя санкцыянаваныя мітынгі прайшлі ў Пецярбургу (каля 10 000 чалавек) і Маскве, на Балотнай плошчы, дзе, паводле ацэнкі ГУУС, сабралася 25 000 чалавек, а на думку ўдзельнікаў, ад 40 000 да 60 000. Гэта самыя буйныя акцыі за апошнія 10 гадоў, хоць і не такія масавыя, як мітынгі пачатку 1990-х.

Упершыню за доўгі час мітынгі падрабязна асвятлялі ўсе федэральныя каналы.

На Балотнай плошчы гучалі самыя разнастайныя патрабаванні і лозунгі: ад адстаўкі Уладзіміра Пуціна і перавыбараў Дзярждумы да роспуску Масгардумы і наўпростых выбараў мэра Масквы. Прамоўцы заклікалі думскую апазіцыю здаць мандаты, эсэры Ілля Панамароў, Аксана Дзмітрыева, Генадзь Гудкоў і камуніст Андрэй Клычкоў, якія выступілі на мітынгу, адмовіліся, хоць натоўп і скандаваў: «Здайце мандаты!»

Вядучы мітынгу Уладзімір Рыжкоў сфармуляваў рэзалюцыю з шасці патрабаванняў: неадкладнае вызваленне палітвязняў, скасаванне вынікаў выбараў, адстаўка старшыні ЦВК Уладзіміра Чурава, расследаванне ўсіх фактаў фальсіфікацый на ўчастках, рэгістрацыя апазіцыйных партый, правядзенне сумленных выбараў.

Хто будзе прасоўваць гэтыя патрабаванні і весці перамовы з уладамі, абвешчана не было.
Апытаныя «Ведамасцямі» арганізатары мітынгу прызналіся, што сумесных планаў у іх пакуль няма.

Гудкоў, які ўзначальваў дэлегацыю эсэраў на мітынгу, сказаў, што збіраецца ўжо ў панядзелак пачаць перамовы з Рыжковым і Барысам Нямцовым аб стварэнні спецыяльнага камітэта — для адстойвання заяўленай пазіцыі.

Кіраўніцтва незарэгістраванай партыі «Парнас» сёння будзе абмяркоўваць сітуацыю з праваабаронцамі на закрытым для прэсы круглым стале ў гатэлі «Марыот» у Маскве, але пакуль дакладных ідэй няма — падзеі адбываюцца занадта імкліва, тлумачыць чалавек у асяроддзі сустаршыні «Парнаса».

«Яблык», па словах прадстаўніка партыі, спадзяецца дабівацца абвешчаных мэтаў на партыйным мітынгу 17 снежня.

У КПРФ рыхтуюць усерасійскую пратэстную акцыю 18 снежня і разлічваюць толькі на сябе. Сакратар ЦК КПРФ Вадзім Салаўёў не верыць, што хто-небудзь, акрамя КПРФ, рэсурсна і арганізацыйна здольны дамагчыся рэалізацыі патрабаванняў мітынгаваць. Паводле яго словаў, юрыдычная служба КПРФ ужо займаецца падрыхтоўкай позвы ў Вярхоўны суд па скасаванні вынікаў выбараў і звярнулася да ўсіх грамадзянаў і партыяў з просьбай прадставіць наяўныя доказы фальсіфікацый.

Па словах чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта, акцыя паказала, што адзінага цэнтра, які мог бы ўзяць на сябе перамовы, няма, а значыць, і гаварыць пакуль няма з кім — і няма пра што. Фармальна для звальнення Чурава няма падставаў, а вось пералік на нейкіх участках магчымы, калі ў суды будуць пададзеныя доказы, лічыць ён. Чалавек, блізкі да адміністрацыі прэзідэнта, пацвердзіў, што ў Крамлі дамінуе менавіта такі падыход, і дадаў: калі прадстаўнікамі насельніцтва сябе абвесцяць Нямцоў або Рыжкоў, тым горш будзе для пратэстнага руху — людзі на Балотнай іх відавочна не ўпаўнаважвалі.

«Людзі маюць права выказваць сваю пазіцыю, што яны ўчора і зрабілі, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў. — Добра, што ўсё прайшло ў рамках закона. Я не згодны ні з лозунгамі, ні з заявамі на мітынгах. Тым не менш, мною было дадзена даручэнне праверыць усе паведамленні з выбарчых участкаў, якія датычаць выканання заканадаўства аб выбарах».

Старшыня ўрада Уладзімір Пуцін сітуацыю не каментаваў. На пытанне, ці будзе нешта змяняцца ў планах ўрада ці Агульнарасійскага народнага фронту (АНФ), прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заўважыў, што на мітынгу казалі не пра АНФ, а пра выбары і Чурава.

Існуе законны спосаб абскарджання вынікаў выбараў, працягвае Пяскоў, і гэта не пытанне да ўрада. Ніхто не застаецца абыякавым да таго, што адбылося, запэўніў Пяскоў, але не змог сказаць, якой будзе рэакцыя.

Улады напалоханыя, і пакуль рана меркаваць, гатовыя яны пайсці на саступкі ці, наадварот, на закручванне гаек,

лічыць былы сустаршыня «Правого дела» Леанід Гозман: для іх натуральнейшае другое, але там ёсць і разважлівыя людзі. А вось гаварыць з імі пакуль няма каму — у пратэстоўцаў няма відавочнага і прызнанага лідара, якім быў, напрыклад, узімку 2004-га Віктар Юшчанка для мітынгоўцаў на Майдане.

Няма і прадмета для дыялогу: разрыў паміж грамадствам і ўладай занадта вялікі, лічыць палітычны аглядальнік Леанід Радзіхоўскі, і справа не ў пераліку (усе партыі — падраздзяленні адной адміністрацыі), а ў тым, што ўся палітычная сістэма наскрозь фальшывая. Неадкладных змен не будзе, рэвалюцыйнага драйву ў тых, хто сабраўся, не было. Але відавочна і тое, што Пуціна разлюбілі, яму больш няма адкуль атрымліваць энергетычную падпітку, і выбудаваная ім сістэма будзе разбурацца цягам наступных шасці гадоў — і гэта будзе яго апошні тэрмін, прагназуе Радзіхоўскі.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць