Грамадства66

У Мінску збіраюцца забараніць продаж чарніла

У Мінску могуць правесці эксперымент па забароне продажу пладова-ягадных вінаў. Пра гэта паведаміў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Бягун сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Дзмітрый Бягун адзначыў, што ў сталіцы з пачатку гэтага года адбылося 544 пажары, у выніку якіх загінулі 37 чалавек, у тым ліку 1 дзіця. Па-ранейшаму пажары з гібеллю людзей у асноўным адбываюцца ў жылым сектары — 293 пажары, загінулі 35 чалавек.

Пры гэтым 72% пажараў у побыце здарылася па віне нецвярозых жыхароў.

У гэтай сувязі начальнік гарадскога кіраўнцітва МНС звярнуўся да досведа рэгіёнаў краіны па забароне продажу пладова-ягадных вінаў. «Прыняцце рашэнняў аб абмежаванні рэалізацыі пладова-ягадных він і вінных напояў у некаторых раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей пераканаўча сведчыць пра ўзаемасувязь п’янства з гібеллю людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап’янення. Ні ў адным раёне, дзе праходзіць эксперымент, не было пажараў з гібеллю людзей у перыяд дзеяння забароны «, — канстатаваў Дзмітрый Бягун.

Як раней паведамлялася, слуцкі эксперымент па забароне рознічнага гандлю пладова-ягаднымі вінамі распаўсюдзілі ў кастрычніку на 6 раёнаў Мінскай вобласці — Бярэзінскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Салігорскі і Старадарожскі. Забарона будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2012 года, затым спецыялісты прааналізуюць вынікі і ацэняць мэтазгоднасць распаўсюджвання забароны на іншыя тэрыторыі.

У Слуцку чарніла не прадаюць з чэрвеня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску2

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Новая кітайская сістэма здольная знішчаць раі дронаў з дапамогай мікрахваляў1

Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»13

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё5

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы за адмову выдаць візы беларусам і расіянам6

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску2

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць