Грамадства88

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску — 120 тысяч рублёў, або 11 еўра

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 снежня склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва. За лістапад гэты паказчык не змяніўся,
паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў лістападзе склаў 121,6 тыс. рублёў. У кастрычніку памер дапамогі складаў 103,1 тыс. рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі — 574.790 рублёў.

***

На 1 снежня ў сталіцы зарэгістраваны 3.201 беспрацоўны. За студзень-лістапад па садзеянне ў працаўладкаванні звярнулася больш за 23,2 тыс. чалавек. На пастаянную ці часовую працу ўладкавана 13.028, з іх 7.204 беспрацоўныя атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час у студзені-лістападзе пры садзеянні службы занятасці ўладкаваны 3.650 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіраваны 1.610 беспрацоўных. У грамадскіх работах удзельнічалі 4.781 чалавек, у тым ліку 3.022 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 снежня склала 19.091, у тым ліку для працоўных — 14.800.

За адзінаццаць месяцаў зарэгістравана прыкладна 240,9 тыс. зваротаў суіскальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і амаль 7,8 млн. зваротаў да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама. Паводле даных камітэта, найболей запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (823 вакансіі), рабочыя па комплекснай уборцы (373), грузчыкі (394), муляры (854), кандуктары (400), маляры (494), цесляры (248), падсобныя рабочыя (560), тынкоўшчыкі (665), урачы-спецыялісты (266), інспектары (130), медсёстры (607).

Каментары8

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна14

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка29

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

Крэмль рэгулярна выдае «кансервы» з Пуціным, але дэталі выдаюць пастаноўку10

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам14

Памёр тэлевядучы Юрый Нікалаеў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна14

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць