Грамадства

Расце колькасць дзяцей, бацькі якіх памерлі або прызнаны недзеяздольнымі

У Беларусі расце колькасць дзяцей, бацькі якіх памерлі, прызнаны недзеяздольнымі, абмежавана дзеяздольнымі або не могуць выконваць свае абавязкі па стане здароўя.
Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Юрый Емяльяненка 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, нягледзячы на зніжэнне колькасці сацыяльных сірот, якое адзначаецца з 2007 года, у Беларусі не ўдаецца паменшыць колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Штогод органы апекі выяўляюць і ўладкоўваюць на выхаванне каля 4 тыс. дзяцей, якія пазбавіліся апекі бацькоў.

Разам з тым, як заявіў Емяльяненка, у краіне пачалася рэалізацыя праграмы па скарачэнні колькасці інтэрнатных устаноў, якія закрываюцца або перапрафілююцца. «У інтэрнатных установах дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, не заўсёды могуць атрымаць неабходныя веды, уменні, навыкі сацыяльнай адаптацыі і ўключыцца ў дарослае жыццё», — адзначыў ён. Паводле слоў прадстаўніка Мінадукацыі, сёння ў інтэрнатных установах знаходзіцца толькі 27% дзяцей-сірот, астатнія ўладкаваны на сямейныя формы выхавання: у прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і г.д.

Акрамя таго, як паведаміў Емяльяненка,

у апошнія гады ў Беларусі павялічылася колькасць дзяцей, якія ўсынаўляюцца.
Паводле яго інфармацыі, грамадзяне краіны штогод усынаўляюць прыкладна 600 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоў.

Нагадаем, па стане на студзень 2011 года ў краіне налічвалася 25 тыс. 350 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі26

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі26

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць