Сустаршыня Хельсінкскай камісіі кангрэса ЗША, чалец камісіі па замежных справах палаты прадстаўнікоў Крыс Сміт раскрытыкаваў рэакцыю Масквы на смерць Вацлава Гавэла, заявіўшы, што
расійскаму кіраўніцтву «яшчэ не позна» належным чынам выказаць спачуванні народу Чэхіі ў сувязі са смерцюэкс-прэзідэнта .
Адказваючы на пытанне радыё «Голас Амерыкі» пра тое, што ўрад Расіі не выказаў спачуванняў Чэхіі з нагоды смерці Вацлава Гавэла, але пры гэтым звярнулася са спачуваннямі да КНДР у сувязі са смерцю Кім Чэн Іра, Сміт адказаў, што гэта зрабіць «яшчэ не позна».
«Я спадзяюся, што яны выкажуць свае спачуванні Чэхіі. Не толькі сям’і Гавэла, але і людзям Чэшскай Рэспублікі. Вацлаў Гавэл — герой манументальных прапорцый… Ён казаў — яго слухалі, ён быў маральным арыенцірам, аўтарытэтам», — падкрэсліў
«Нават ЗША заўсёды выказвалі свае спачуванні СССР у сувязі са смерцю яго лідараў — нават ва ўмовах жорсткага супрацьстаяння з Масквой.Я асабіста распісваўся ў кнізе спачуванняў у савецкім пасольстве ў сувязі са смерцю Чарненкі і іншых лідараў, бо я веру ў павагу індывідуальнай асобы, нават калі вы з ёй, як гаворыцца, «на нажах», — падкрэсліў Сміт.
«Я спадзяюся, што Масква ўсё ж выкажа свае спачуванні», — адзначыў чалец камісіі па замежных справах палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША.
Расія прынесла спачуванні Чэхіі ў сувязі са смерцю Гавэла, але не на ўзроўні першых асоб, а на ўзроўні чыноўнікаў МЗС і работнікаў расійскага пасольства ў Празе. Чэшскі бок атрымаў ліст са спачуваннямі ад расійскага пасла ў Празе Сяргея Кісялёва.
Каментары