Усяго патроху22

Колькі каштуе пакатацца на каньках?

Хай безліч лядовых палацаў не стаяць пустымі.

Бясснежная зіма, з якой беларусы сустракаюцца ўсё часцей і часцей, накладае свой адбітак і на адпачынак. Цяпер ні па лесе на лыжах пахадзіць, ні з горкі скаціцца. Што ж рабіць? Час згадаць пра канькі. Хай безліч лядовых палацаў, набудаваных па ўсёй краіне, не стаяць пустымі. У гарадах, дзе лядовая пляцоўка адна, выбару, куды ісці, не будзе, а вось у Мінску — вочы разбягаюцца.

У Мінску 45-хвіліннае коўзанне разам з пракатам канькоў каштуе ў сярэднім 20 тысяч рублёў.

Усе згаданыя коўзанкі з’яўляюцца крытымі (за выключэннем коўзанкі ў Чыжоўцы, якая пачала працаваць некалькі дзён таму). Катацца там можна пры любым надвор’і.

З надыходам маразоў запрацуюць і адкрытыя коўзанкі, у тым ліку на Кастрычніцкай плошчы. Іх заліваюць пасля таго, як сярэдняя тэмпература паветра цягам тыдня складзе -7о — -10оС, а таксама пры наяўнасці ўстойлівага снегу, паведамілі ў Аддзеле фізічнай культуры Цэнтральнага раёна. У Мінску налічваецца больш за 120 дваравых коўзанак, якія таксама запрацуюць з прыходам сапраўднай зімы.

Узяць канькі напракат можна ў некаторых мінскіх пунктах пракату.

За суткі карыстання канькамі вы заплаціце ад 5 да 15 тысяч рублёў. Пракат на месяц каштуе ад 42 тысяч рублёў і вышэй.
Новыя канькі каштуюць у крамах Мінска ад 200 да 600 тысяч і вышэй. Напрыклад, у ЦУМе кошты вагаюцца ад 200 да 500 тысяч (вытворчасць — Кітай). Чэшскія канькі ў адной са спартыўных крамаў каштуюць 550-650 тысяч рублёў.

Перад тым як набываць, вызначцеся, канькі якога віду найбольш адпавядаюць вашым патрабаванням. Ёсць чатыры асноўныя віды: хакейныя, фігурныя, канькабежные і прагулкавыя. Апошнія найбольш падыходзяць пачаткоўцам. Адпаведна, першыя тры — больш прасунутым. Пра асаблівасці кожнага віду вам падрабязна раскажуць у спецыялізаваных крамах.

Хутчэй за ўсё «ў нагрузку» вам прапануюць яшчэ і тэрмашкарпэткі, якія абароняць ступні ад холаду і пры гэтым забяспечаць вентыляцыю нагі.
Каштуе такое задавальненне як палова канькоў — 170-300 тысяч рублёў за пару.

Дызайн канькоў сёння досыць разнастайны. Апроч звыклых воку белых (жаночых) і чорных (мужчынскіх), напрыклад, ёсць варыянты са скуры пад кракадзіла ці стылізаваныя пад кеды чэшскай вытворчасці.

Завастрыць канькі можна ў большасці крытых коўзанак. Кошт паслугі — каля 10 тысяч рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць