Свет1212

Патрыярх Кірыл заклікаў Крэмль змяніць палітыку

«Калі нешта адбываецца, грамадства павінна мець права выказаць сваю незадаволенасць», — мяркуе кіраўнік РПЦ.

Кіраўнік Расійскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыл заклікаў расійскія ўлады прыслухацца да людзей, якія выказваюць незадаволенасць палітыкай, што праводзіцца, і якія пратэстуюць супраць вынікаў выбараў. Патрыярх Кірыл заклікаў улады скарэктаваць палітычны курс.

У калядным інтэрв’ю для тэлеканала «Россия» патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў, што неўспрымальнасць улады да выказвання пратэстаў — гэта дрэнная прыкмета, «прыкмета няздольнасці ўлады да саманастройкі».

«Улада павінна настройвацца, у тым ліку і успрымаючы сігналы звонку… і карэктаваць курс», — лічыць патрыярх.

«Калі нешта адбываецца, грамадства павінна мець права выказаць сваю незадаволенасць», — дадаў кіраўнік РПЦ.

Пры гэтым Кірыл падкрэсліў, што Праваслаўная царква не займае чыйсьці бок у спрэчцы.

«Праўда на макраўзроўні»

Паводле канстытуцыі, Расія з’яўляецца свецкай дзяржавай, аднак многія эксперты звяртаюць увагу на вельмі цесную сувязь паміж

Праваслаўнай царквой і ўладай, якія вельмі рэдка разыходзяцца ў меркаваннях і традыцыйна падтрымліваюць адзін аднаго.

Каля 70% расіянаў сябе праваслаўнымі хрысціянамі, многія прыслухоўваюцца да меркавання кіраўніка РПЦ,

таму для большасці экспертаў заява патрыярха стала нечаканасцю.

У снежні ў многіх гарадах Расіі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць вынікаў галасавання на выбарах у Дзярждуму. Самыя буйныя з іх адбыліся ў Маскве 10 і 24 снежня — на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек.

Дэманстранты лічаць вынікі выбараў фальсіфікаванымі і патрабуюць іх адмены, а таксама адстаўкі кіраўніка Цэнтрвыбаркама Уладзіміра Чурава і правядзення сумленных і празрыстых выбараў прэзідэнта, прызначаных на 4 сакавіка.

У тэлевізійным інтэрв’ю патрыярх Кірыл заявіў, што

для дасягнення праўды пратэстоўцаў неабходна перш за ўсё «быць праўдзівымі самім з сабой».

«Калі мы творым няпраўду ў нашым асабістым, сямейным жыцці, у сферы нашай прафесійнай, чаму так горача патрабуем, каб праўда ажыццяўлялася дзесьці на макраўзроўні, а на мікраўзроўні яе не павінна быць?» — заўважыў патрыярх.

Па-за канфліктам

Кіраўнік РПЦ мяркуе, што прычына складанасці адносін грамадства і ўлады — у бюракратыі. Паводле яго слоў, найбольшая незадаволенасць у Расіі выклікае не вышэйшая ўлада ў асобе высокапастаўленых чыноўнікаў, а бюракраты ніжэйшага рангу, якія «кашмараць» простага чалавека.

«У нас што, народ мае зносіны з прэзідэнтам, міністрамі? У нас маюць зносіны з міліцыянтамі, з кіраўнікамі кампаніямі ЖКГ, тыя ж самыя ЖЭКі і ДЕЗы», — сказаў Кірыл.

Патрыярх, аднак, пазбег прамога ўмяшання ў канфлікт паміж уладай і апазіцыяй, падкрэсліўшы, што царква не можа прыняць чыйсьці бок па ацэнцы вынікаў выбараў,

бо «прыхаджане — і сярод тых, хто быў на плошчы, і сярод тых, супраць каго выступала плошчу «.

«Слова царквы не можа быць палітызаваным, яно не можа быць незбалансаванае ў самым прынцыповым сэнсе гэтага слова», — сказаў Кірыл.

Незадоўга да выхаду інтэрв’ю ў эфір патрыярх Кірыл павіншаваў прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева з Калядамі падчас іх сустрэчы напярэдадні свята на ўрачыстай службе, якая адбылася ў Царкве Хрыста Збаўцы ў Маскве.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча12

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання5

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча12

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць