На адкрыты ліст жонак і маці вязняў сумлення адгукнуўся толькі пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё».
Просьбы жанчын заступіцца за іх мужоў былі адрасаваныя таксама кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы, Каталцікага касцёла, прадстаўніку Папы Рымскага ў Беларусі ды святарам іншых канфесій.
У сваім звароце жонкі і маці заклікалі б дапамозе.
— Паспрыяйце, калі ласка, хуткага вызваленню нашых любімых блізкіх, — пісалі жанчыны. —Свята Божага Нараджэння — гэта сямейнае свята, і нам, як і ўсім звычайным людзям хацелася б правесці яго дома з нашымі блізкімі.
Сярод аўтараў ліста — Наста Палажанка, Ала Саннікава, Марына Адамовіч, Таццяна Севярынец, Вольга Бандарэнка, Наталля Пінчук і Марына Лобава.
Але каляднага цуду не адбылося. На ліст не адрэагавалі ні мітрапаліт Філарэт, ні апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, ні мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама абышлі ўвагай зварот архімандрыт Сяргей Гаек, біскупы Сяргей Хоміч, Майсей Астроўскі і Леанід Бірук.
Адзіны, хто адважыўся выказаць словы падтрымкі і прызначыў сустрэчу родным палітвязняў, — пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка.
— Як чалавеку веруючаму мне складана ўспрымаць тое, што царква баіцца сказаць сваё важкае слова, — падзялілася Вольга Бандарэнка. — Я каталічка і ведаю,
як паводзіў сябе касцёл падчас польскай «Салідарнасці».Таму мне крыўдна, але я не губляю надзеі. Разумею, якія рэпрэсіі можа выклікаць пазіцыя каталіцкай царквы. Гэта пагражае стратай месцаў, дзе могуць маліцца вернікі.
Ала Уладзіміраўна Саннікава лічыць, што, ігнаруючы іх зварот, святары паступаюць непа-хрысціянску .
— Я шкадую, што праваслаўная царква маўчыць, — сказала мама
Між тым, аказваецца, не ўсе адрасаты ліста, разасланага духоўным пастырам Настай Палажанкай, яго прачыталі.
Часовы выканаўца абавязкаў
У прыёмнай пасольства Ватыкана ў Мінску сакратар апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці заявілі, што лістоў ад жонак і маці вязняў сумлення не паступала.У гэтым царкоўным інстытуце не практыкуецца адказваць на адкрытыя лісты, апублікаваныя ў СМІ.
Такая практыка існуе і ў Беларускай праваслаўнай царквы.
Паводле слоў упаўнаважанага Беларускага Экзархата па сувязях са СМІ Яўгена Свідэрскага, на дасланыя лісты Мітрапаліт адказвае асабіста адрасатам.
— Піяр з гэтага мы не робім, — заявіў суразмоўца.
Невядома, ці ўздымалася тэма палітвязняў у час каляднай сустрэчы Мітрапаліта Філарэта і Аляксандра Лукашэнкі. Па паведамленнях інфармагенцтваў, у патрыяршых пакоях яны размаўлялі пра ўзаемадзеянне дзяржавы і праваслаўнай царквы і аб духоўным адраджэнні грамадства.
Цікава, што год таму пасля брутальнага разгону Плошчы Лукашэнка праігнараваў калядную літургію з удзелам Філарэта. Перад гэтым афіцыйнае выданне Беларускай праваслаўнай царквы «Царкоўнае слова» апублікавала лісты з заклікам вызваліць арыштаваных 19 снежня.
Царква тады падкрэсліла сваю нязменную пазіцыю неўмяшання ў палітычныя справы і заклікала да таго, каб невінаватыя людзі небылі падвергнутыя несправядліваму пакаранню.
Каментары