Грамадства44

Штодня на аднаго дэпутата дзяржава траціць 1 мільён рублёў

Усяго ж сёлета на дзейнасць дэпутатаў і сенатараў з бюджэту выдзяляецца звыш 64 мільярдаў рублёў.

У бюджэце краіны на 2012 год карэспандэнт знайшоў, колькі грошай сёлета пойдзе на Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Сума не маленькая — 64 мільярды 81 мільён рублёў.

Дэпутатаў у нас 110, сенатараў — 68. На кожнага з іх прыпадае па 360 мільёнаў у год
альбо па 1 мільёне ў дзень з гэтых закладзеных у бюджэт мільярдаў.

«На што штодня траціцца гэты дэпутацкі мільён?» — цікавімся ў дэпутата Валянціны Леаненка. Але яна прызнаецца, што пры вывучэнні бюджэта ўвагу найперш звяртала на тое, колькі грошай ідзе на сацыяльныя патрэбы.

«Вось гэты артыкул… неяк ён па-за маёй увагай прайшоў. Што тычыцца ўтрымання дэпутатаў — неяк я не звяртала на гэта ўвагі, таму я нават ніяк не магу пракаментаваць: куды ідзе, як ідзе — гэта зараз могуць быць толькі мае здагадкі».

Кіраўнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Ліс, пачуўшы атое ж пытанне, разгубіўся.

«Вы ведаеце, гэта ўсё: і будынак, і астатняе… Я не ведаю нічога па гэтым пытанні — гэта фінансы…»

У бухгалтэрыі Палаты прадстаўнікоў увогуле адмовіліся размаўляць з журналістамі без дазволу не менш як спікера.

І толькі старшыня камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Алег Вялічка паспрабаваў падлічыць, на што ідуць гэтыя грошы. Пачалі з дэпутацкага заробку.

«Ну, заробак, калі палічыць: дэпутатаў 110 і, па-мойму, чалавек 170 супрацоўнікаў сакратарыята — атрымліваецца, прыблізна, 300.

Калі памножыць на нейкі сярэдні заробак, мільёны 4–5 у сярэднім,
то вось вам ужо палова той сумы, пра якую вы кажыце. Гэты заробак жадае быць значна лепшым — нават 5 мільёнаў няма».

Працягваючы падлікі, называе іншыя артыкулы, на што ідзе штодзённы дэпутацкі мільён з бюджэту-2012.

«Камандзіровачныя — таксама самыя значныя выдаткі.
А што больш? Ну, нейкія ж яшчэ выдаткі ёсць. Набыццё нейкага там стала, крэсла, яшчэ нечага — як у любой установе. На ўтрыманне будынка, на набыццё нейкага абсталявання. Хаця на гэта, я ведаю, не так і шмат выдзяляецца. Ніхто тут не шыкуе, паверце мне! Нармальныя ўмовы, але залатых унітазаў няма».

І народныя абраннікі хочуць яшчэ больш павялічыць расходы на сваё ўтрыманне. Яны ўжо прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні зменаў у закон «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу». Там прадугледжваецца стварэнне адмысловага дэпутацкага фонду. З якога, да прыкладу, будуць кампенсавацца выдаткі на камандзіроўкі для памочнікаў дэпутатаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць