Улада88

Чэмпіянат свету па хакеі — 2014 — рычаг уплыву на беларускія ўлады

Беларусь названа «адным з важных пытанняў парадку дня Еўрапарламента».

«Беларусь з’яўляецца адным з найважнейшых пытанняў нашага парадку дня, Еўрапарламент пільна сочыць за развіццём сітуацыі ў гэтай краіне», — заявіў кіраўнік рабочай групы па Беларусі Еўрапарламента Яцак Пратасевіч 12 студзеня на пасяджэнні паліткамітэта ЕП у Страсбургу.

«Больш за год прайшло з дня сумных падзей. З нашага пункту гледжання сітуацыя змянілася ад дрэннай да вельмі дрэннай. У 2010 годзе мы былі даволі аптымістычныя, абмяркоўваючы перспектывы развіцця адносін ЕС і Беларусі, але пасля падзей 19 снежня супрацоўніцтва стала немагчымым», — сказаў Пратасевіч.

Паводле яго слоў, за год, што мінуў пасля прэзідэнцкіх выбараў, можна было неаднаразова назіраць «націск і пераслед з боку беларускіх улад палітычных апанентаў, праваабаронцаў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, і актывістаў грамадзянскай супольнасці».

Кіраўнік рабочай групы па Беларусі таксама адзначыў змяненні ў беларускім заканадаўстве, якія ўзмацняюць жорсткасць да дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і партый, парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, падкрэсліў еўрадэпутат, у Беларусі прыняты закон, які пашырае паўнамоцтвы супрацоўнікаў спецслужбаў.

У сваю чаргу дырэктар упраўлення Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Гунар Віганд заявіў, што ЕС працягне ўводзіць абмежавальныя меры ў адносінах да тых, хто мае дачыненне да рэпрэсій і падаўленняў свабод у Беларусі. Пры гэтым ён падкрэсліў: Еўрасаюз мае намер працягваць аказваць падтрымку беларускаму народу і грамадзянскай супольнасці.

Адказваючы на пытанне пра верагоднасць адмены правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, Віган адзначыў,

што гэта пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі Міжнароднай федэрацыі хакея. Адмена чэмпіянату, паводле яго меркавання, была б эфектыўнай мерай у дачыненні да афіцыйнага Мінска,
але ў той жа час — вялікім расчараваннем для прыхільнікаў спорту і жыхароў Беларусі.

У сувязі з гэтым Віган нагадаў, што ў свой час шэраг заходніх краін байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве ў 1980 годзе.

Кароткі агляд сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні зрабіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Майра Мора. Эканамічную сітуацыю ў краіне яна назвала «складанай, але пакуль стабільнай».

Мора таксама прывяла даныя вераснёўскага апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс), згодна з якімі рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі склаў крыху больш за 20%, што з’яўляецца гістарычным мінімумам.

Прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, які прысутнічаў у зале, нагадаў прысутным пра асуджанага ў Беларусі праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які з’яўляецца віцэ-старшынёй МФПЧ. Крымінальны пераслед праваабаронцы, падкрэсліў ён, стаў магчымым у выніку выдачы літоўскімі і польскімі ўладамі афіцыйнаму Мінску інфармацыі пра банкаўскія рахункі Бяляцкага.

Прадстаўнік МФПЧ заклікаў ЕС узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, але адначасова з гэтым прыняць меры па ахове даных, каб не дапусціць паўтору «справы Бяляцкага».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Галоўны трэнер зборнай Фінляндыі па скачках з трампліна перабраў на Алімпіядзе з алкаголем3

Андрэй Павук: Дзеці проста перашкаджаюць жыць, я адпачываю ад таго, што іх няма. Бедная Воля, мая былая жонка31

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў8

МАК трапіў пад агонь крытыкі за продаж футболак з сімволікай Алімпійскіх гульняў, праведзеных Гітлерам2

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць