Усяго патроху88

Вобраз Пуціна — 2012: бярозкі, хакей і «Лада Каліна»

Наведнікі віталі адкрыццё перадвыбарчага сайта putin2012.ru патрабаваннямі адстаўкі.

12 студзеня стартаваў сайт перадвыбарчай кампаніі прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна putin2012.ru.

Ён створаны пры падтрымцы дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва РИА Новости. Сайт расказвае пра біяграфію, вопыт і зацікаўленасці прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. Ён змяшчае праект перадвыбарчай праграмы, а таксама мае рубрыку «Народнае меркаванне».

На фотаздымках Пуцін паўстае сапраўдным рускім патрыётам. Раздзел «Біяграфія» суправаджаецца здымкам на фоне бярозак, у падрубрыцы «За рулём» прэм’ер кіруе выключна расійскім або савецкімі аўтамабілямі — ад «Волгі» з «Нівай» да «Лады Каліны».

Дарма пацяшаліся расійскія блогеры са спробаў Пуціна пераняць у Лукашэнкі лаўры хакеіста №1. Раздзел «Зацікаўленасці» сустракае наведнікаў putin2012.ru выявай прэм’ера ў хакейнай форме. Чорны колер шлема выглядае сімвалічна — бадай што Уладзімір Уладзіміравіч не быў бы супраць параўнання яго з Дартам Вэйдэрам. Не менш сімвалізму і асабістай апецы над амурскім тыграм ды белым мядзведзем, падмацаваная выказваннем самога апекуна: «Я сам не паляўнічы, таму звяры могуць спаць спакойна».

Скандальнае адкрыццё

Адкрыццё сайта адзначылася патрабаваннямі сысці ў адстаўку і зняць кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, а таксама аналітычнымі артыкуламі ў сусветных СМІ.

«The Washington Post» адзначае ігнараванне сайтам пратэстаў у Расіі. А такcама адсутнасць інфармацыі пра чэсныя выбары і чэсную ўладу.

Нібы падмацоўваючы напісанае ў «WP», адміністрацыя сайта неўзабаве прыбрала крытычныя каментары. Пазней прэс-сакратар Пуціна назаве іх «хакерскай атакай».

У сваю чаргу «Deutsche Welle» прааналізавала праект перадвыбарчай праграмы прэм’ера. Суразмоўцы «DW», расійскія палітыкі і палітолагі, выказалі недаўменне і расчараванне з нагоды праекта. Па іх словах, з такім наборам абяцанняў да ўлады ідуць тыя, хто раней не займаў такіх пасадаў. Тым больш не зразумела, як кіраўнік ураду патлумачыць выбаршчыкам, чаму не здзейсніў тое, што абяцае цяпер, у часы свайго ранейшага прэзідэнцтва.

Сайт Пуціна адказвае на гэта цытатай, змешчанай на галоўнай старонцы: «Калі я за штосьці бяруся, я намагаюся давесці справу да лагічнага завяршэння, альбо як мінімум прывесці гэтую справу да максімальнага эфекту».

Каментары8

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць