Беларускія геолагі арганізуюць у Гомельскай вобласці пошук пакладаў сланцавага газу,паведаміў загадчык сектара вывучэння і картавання геадынамічных працэсаў
Работу па ацэнцы сланцагазавага патэнцыялу краіны пачалі ў мінулым годзе. Раней у Беларусі гэты карысны выкапень не знаходзілі, яго пошук лічыўся бесперспектыўным. Разам з тым навукоўцы не выключаюць, што паклады сланцавага газу ў нетрах краіны
У якасці прыярытэтнай для пошукавых работ пляцоўкі была вызначаная Людвінаўская плошча ў Гомельскай вобласці. Пэўная праца па даследаванні яе перспектыўнасці ўжо праведзеная. Шляхам дэшыфроўкі касмічных здымкаў спецыялісты «Космааэрагеалогіі» сабралі інфармацыю пра зоны разломаў у нетрах гэтай плошчы, з якімі звычайна звязваюць магчымае размяшчэнне прыродных багаццяў. Вынікі апрацоўкі спадарожнікавых дадзеных павышаюць дакладнасць наземных работ геолагаў, дапамагаюць вызначаць найбольш аптымальныя месцы бурэння пошукавых свідравін. Чакаецца, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні геолагі атрымаюць першыя практычныя вынікі геолагаразведкі.
У многіх краінах свету са сланцавым газам звязваюць энергетыку будучыні.Нягледзячы на тое, што радовішчы сланцавага газу вылучаюцца пераважна нізкай пранікальнасцю і лічацца цяжказдабывальнымі, гэта добрая альтэрнатыва традыцыйным радовішчам. Больш за ўсё сланцавага газу здабываюць у ЗША. Паводле прагнозаў, распрацоўка сланцавых пластоў можа забяспечыць у гэтай краіне ў будучыні да 40% спажывання газу. Актыўна вядзе працу над засваеннем пакладаў сланцавага газу Польшча. Менавіта гэтая краіна гатова падзяліцца з Беларуссю неабходнымі тэхналогіямі. Дапамагчы беларускім спецыялістам гатовыя таксама эксперты з Літвы і ЗША.
«Космааэрагеалогія» распрацоўвае і выкарыстоўвае сучасныя аэракасмічныя метады зандавання прыродных рэсурсаў Беларусі. Сумесна з міністэрствамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і лясной гаспадаркі прадпрыемства праводзіць даследчыя работы па ацэнцы стану лясных гаспадарак рэспублікі, радыяцыйнага забруджвання тэрыторый, трансгранічнага забруджвання праз атмасферу.
Каментары