Грамадства6969

Казулін: Трэба аб'яднацца ў Фронт нацыянальнага выратавання

Пра гэта былы палітвязень і кандыдат на прэзідэнцкую пасаду ў 2006 г. Аляксандр Казулін заявіў 19 студзеня ў Мінску на паседжанні круглага стала, прысвечанага беларускім палітвязням.

«Сёння ўлады зрабілі ўсё, каб раздушыць не толькі апазіцыю, але і ўласны народ, знішчыўшы асобу як такую. Знішчыўшы гонар, сумленне, годнасць і ўсе святыя рэчы, якія існуюць. І мы, беларусы, гэта прымаем. Што яшчэ трэба зрабіць уладам, каб мы маглі гэта ўсвядоміць і аб’яднацца?» — задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Казулін.

Паводле яго, кірунак краіны апошнімі дзесяцігоддзямі змяняецца ў горшы бок, у чым вінаватыя толькі самі беларусы. І пакуль яны таго не ўсведамляюць, палітычная сітуацыя ў дзяржаве не зменіцца, а палітвязні застануцца ў турмах. «Сёння трэба, каб усе палітычныя партыі, рухі, праваабаронцы аб’ядналіся ў Фронт нацыянальнага выратавання — краіна стаіць на краі бездані», — падкрэсліў Казулін.

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Юлія Фралова таксама заклікае да аб’яднання. «Нашая мэта — сабраць усіх разам, каб вырашыць, што яшчэ можна зрабіць для палітвязняў. Бо заўсёды можна зрабіць штосьці яшчэ».

Каментары69

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць