Эканоміка33

ААТ «Бабулін збан» пераўтворыцца ў холдынг

ААТ «Бабулін збан» цягам найбліжэйшага паўгоддзя будзе пераўтворанае ў холдынг, заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Ігар Кананчук.

«Кіраўніцтвам вобласці прынятае рашэнне, што на базе прадпрыемства павінен быць створаны малочны холдынг. Дарэчы, гэта пакуль першы ў рэспубліцы холдынг», — сказаў кіраўнік прадпрыемства.

Паводле яго словаў, у малочны холдынг увойдуць практычна ўсе малочныя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. Такім чынам, холдынг будзе складацца з 19 структурных падраздзяленняў, куды ўвойдуць усе падраздзяленні ААТ «Быхаўмалако», 2 заводы ў Мсціслаўскім і 4 — у Асіповіцкім раёнах.

Цяпер вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць 1700 тон малака ў суткі. Выпускаецца малочная прадукцыя больш за 300 найменняў.

У 2001 годзе ў склад прадпрыемства, якое тады называлася ААТ «Магілёўскі малочны камбінат», увайшлі ААТ «Круглянскі масларобны завод» і ААТ «Краснапольскі завод заменнікаў неразведзенага малака». У красавіку 2005 былі далучаныя ААТ «Кіраўскі масларобны завод», ААТ «Бялыніцкі сыраробны завод» і ААТ «Дрыбінскі масларобны завод», а ў снежні 2005 года — ААТ «Крычаўскі масларобны завод». У канцы 2006 года ў склад прадпрыемства увайшоў «Касцюковіцкі малочны завод».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць