Здарэнні1414

Мінчук спрабаваў згвалціць дзяўчыну, якая спадабалася яму ў тралейбусе

Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за згвалтаванне.

У дачыненні 32-летняга мінчука заведзена справа за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч, злачынства было здзейснена ўвечары 20 студзеня ў адным з шматпавярховікам раёна Сухарава. Мінчук, вяртаючыся нападпітку дахаты, у тралейбусе звярнуў увагу на дзяўчыну, якая сядзела побач, рушыў услед за ёй і зайшоў з ёй у ліфт.

У кабіне ліфта мужчына, пагражаючы, стаў патрабаваць уступіць з ім у сэксуальную сувязь, некалькі разоў ударыўшы сваю ахвяру
. У нейкі момант дзяўчына змагла націснуць кнопку ліфта, і дзверы адкрыліся. Выскачыўшы на лесвічную пляцоўку, яна стала званіць у сваю кватэру і да суседзяў.

Нападнік паспяшаўся па лесвіцы ўніз, а праз некалькі імгненняў за ім кінуўся брат пацярпелай. Злачынца схаваўся ў адным з адкрытых тамбураў, а брат застаўся чакаць супрацоўнікаў міліцыі ля ўваходу ў пад'езд. Праз некаторы час гвалтаўнік быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Затрыманым апынуўся жыхар суседняга мікрараёна, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за згвалтаванне і хуліганства.
Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення свабоды.

Каментары14

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША50

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць