Меркаванні1212

Беларуская глыбіня. Лёгкія-лёгкія

Піша Павел Севярынец.

Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя,
І Я супакою вас; вазьмеце ярмо Маё на сябе
І навучэцеся ад Мяне,
бо Я лагодны
І пакорлівы сэрцам;
і знойдзеце супакой
Душам вашым;
бо ярмо Маё добрае і цяжар Мой лёгкі.
Мацвея 11:28-30

Чалавек не адчувае сваіх лёгкіх. Там проста няма нерваў. Мы проста лёгка дыхаем, лёгка ўдыхаем і выдыхаем паветра, поўнае волі, страху і духаў злосці паднябесных — аж да тае пары, пакуль аднойчы не пачынаем харкаць крывёю.

Сухотнікаў з «закрытай формай» або залечаных хапае на сутках і «хіміі». Такі адразу пачынае задыхацца ад сырасці і смяротна баіцца плесні. Гле-дзячы на гэтых хударлявых, пракураных і закашляных, кашчавых у літаральных сэнсе лёгкіх асуджаных (тут іх сёй-той называе «арганізмамі»), адразу згадваю Валеру Ганчарэнку.

Ганчар, Ганчарык, Ганчарэнка… Беларусы, што жывуць на цяжкой ды коўзкай глебе, — прыроджаныя ганчары.
Усё спрабуюць вылепіць са сваёй цяжкай зямлі штосьці вартае, а гэны беларускі суглінак, перасыпаны пясочкам, усё трэскаецца ды б’ецца… Віктар Ганчарэнка — наймаладзейшы трэнер, які лепіць з БАТЭ каманду еўрапейскіх чэмпіёнаў. Вячаслаў Ганчарэнка — пастар царквы «Новае Жыццё» — вылепіў з былога кароўніка цудоўны дом малітвы, адзіны з хрысціянскіх іерархаў, хто адкрыта падтрымаў матуляў і жонак палітвязняў. І вось яшчэ адзін з племені ганчарэнак-беларусаў, здольных завязваць зямную плоць вузлом — Валер.

З гэтым сухотнікам я пазнаёміўся, калі мы стваралі БХД: ён пераслаў поштай ліст ды аб’ёмісты рукапісны трактат па хрысціянскім багаслоўі.
Сам ён то адлежваўся ў шпіталях, то бадзяўся па электрычках, пераязджаючы з месца на месца, то знаходзіў прытулак у віцебскіх ксяндзоў; сям-там яго бачылі нападпітку.

Увосень мінулага года Валер Ганчарэнка чарговы раз загрымеў у Багушэвіцкі абласны сухотны шпіталь.
Нават для чалавека, знаёмага з выпадковымі начлегамі, умовы ўтрымання тут выклікаюць агіду. Сырыя пакоі ды калідоры. Абы-які догляд. Ну а сухотнікі, яны ж вельмі чуйныя на «гніль».

Ганчарэнка кінуў выклік галоўнаму доктару шпіталя — Наталлі Лясной.

Супрацьстаянне сапраўды атрымалася эпічным: хворы бадзяга-вальнадумец у атачэнні гэткіх жа адрынутых — і жалезная лэдзі ў белым халаце, з мужам, галоўным патолагаанатамам раёна, і цэлым спецназам санітараў, міліцыі і пракуратуры за спінай.

Валер абвясціў галадоўку пратэсту, прычым звязаў гэта з прысудам Канавалаву і Кавалёву: «Лепш памерці, чым жыць у такіх умовах!»
А Багушэўск яшчэ памятае май 2008-га, масавую галадоўку пацыентаў таго ж шпіталя… У выніку Ганчарэнку (маўляў, «пагражае нанесці шкоду свайму здароўю») змясцілі ў псіхіятрычнае аддзяленне і пачалі калоць псіхатропы.

Ганчарэнка ўцёк.

Валеру злавілі ў Віцебску, прывезлі назад у шпіталь і змясцілі ў палату з кратамі на вокнах і дзвярах.
Мабільныя, асадкі і паперу адабралі ва ўсяго аддзялення. Цяпер нават у прыбіральню — толькі ў суправаджэнні санітара.

Цяпер Валеру Ганчарэнку можна хіба напісаць або перадаць перадачу: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г/п Багушэўск, БОТБ, 211510.

Часам пачуеш: каго вы ўзяліся абараняць? Бамжа, невылечнага скандаліста?
Але ўмовы ў Багушэўскім шпіталі сапраўды нялюдскія. Урэшце, ад тых самых «антысацыяльных» сухотаў памерлі Шапэн, Гашак, Оруэл, святая Тэрэза, Жылка ды Багдановіч.

Увогуле, да траціны людзей вакол нас — носьбіты палачкі Коха.
Хвароба забірае хіба аслаблых: штогод у Беларусі захворвае да 5 тысячаў чалавек. Ды і сама краіна, якую з яе балотамі ганарова называюць «лёгкімі Еўропы» (так і хочацца дадаць — «апошнія лёгкія Еўропы», еўрапейцы нервова кашляюць), ужо даўно ў закратаванай сухотнай палаце пад псіхатропамі.

«Лёгкія-лёгкія, нашы далёкія, — спяваў Лявон Вольскі, — цяжкія-цяжкія блізкія нашыя!»

Часам, здаецца, набіраеш глыбока паветра ў грудзі і з цябе на волю рвецца, ніяк не вытхнецца пачварны, ніколі дагэтуль не выдыханы беларусам паветраны шар.
Невыносная, як той казаў, лёгкасць быцця — таго самага, што вызначае свядомасць.

Тое, што мы па жыцці лёгка дыхаем і пакуль не хрыпім, — яшчэ нічога не азначае. Бо кожны з нас — і жалезная лэдзі ў белым халаце, і хворы бадзяга-вальнадумец, і санітар, каторы таго вальнадумца водзіць у прыбіральню ды зачыняе на ключ, і той чытач, якому ўсё гэта фіялетава — у рэшце рэшт зробіць сваімі лёгкімі, здаровымі або гнілымі, апошні ўдых, і лёгенькай душою выправіцца туды, дзе чалавеку вызначыў месца паводле справаў ягоных Госпад Бог.

Глядзі яшчэ:

Беларуская глыбіня. Вялікае княства бурштынавае

Беларуская глыбіня. Ад крамы да храма

Беларуская глыбіня. Пракаповіч на Полі цудаў

Беларуская глыбіня. Малітва на Плошчы

Беларуская глыбіня. Усмешка Васьковіча

Каментары12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць