Меркаванні55

Беларуская глыбіня. Усмешка Васьковіча

Піша Павел Севярынец.

    Бывала, усміхнуся ім —
    яны не вераць,
    і святла твару майго
    Яны не азмрочвалі.
    Ёў 29:24

Яўгена Васьковіча ведаюць усе бабулькі ў раёне. «Наш Жэня!» Калі сябры БХД паўтара года таму абыходзілі бабруйскія вуліцы Мінскую ды Кастрычніцкую, мне самому стала цікава, чаму 21-гадовы беларускамоўны актывіст-пачатковец карыстаецца такой папулярнасцю сярод «электарата». Аказалася — элементарна, Ватсан:

Яўген пры сустрэчы заўсёды ўсміхаецца і вітаецца нават з незнаёмымі — шырока, адкрыта і, галоўнае, шчыра.

Усмешлівы Яўген працаваў сабе журналістам у «Бабруйскім кур’еры», як хадэцкі народны дэпутат збіраў подпісы за добраўпарадкаванне свайго раёна — і аднойчы быў жорстка збіты мясцовай міліцыяй падчас хакейнага матчу ў падтрыбунным памяшканні лядовага палаца за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг.

Калі мяне ў Мінску вызвалялі ў зале суда для «хіміі», даведаўся, што Яўгена Васьковіча судзяць за напад на бабруйскую ўправу КДБ.

У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 бабруйскія хлопцы ўтрох закідалі будынак раённага аддзела КДБ бутэлькамі з запальнай сумессю. Афіцыйныя страты склалі 253 тысячы беларускіх рублёў, але абвінавачванне заявіла: раз хацелі спаліць усё — лічым за шкоду кошт усёй канторы, 2 мільярды.

Доўга не мог уцяміць, як юны, абаяльны, усмешлівы каталік шпурляе кактэйль Молатава разам з анархістамі. Дастаць яно, канечне, дастала — але трэба разумець, што такі ўчынак раўнавартасны стрэлу «Аўроры». Гэта вайна, у тым ліку і з самім сабой.

У судзе Яўген Васьковіч трымаўся героем, па-каліноўску. Бел-чырвона-белая майка. Распраўленыя плечы. І, канечне, усмешка.
«Маёй мэтай было запалохаць КДБ. Аб тым, што зрабіў, не шкадую. Я ліцвін, і мой святы абавязак — абараняць беларускія нацыянальныя каштоўнасці. За іх я памерці гатовы, бо жыццё кароткае, а Радзіма вечная. Жыве Беларусь!»

Сем гадоў узмоцненага рэжыму.

Адвакат, які ўпершыню наведваў Васьковіча ў турме, быў у шоку ад бадзёрага настрою схуднелага Яўгена. «Думаў, бравіруе, — прызнаўся ён пасля, — а потым гляджу, ён так жыве».

У адказ на пяць маіх дасланых лістоў дайшоў адзін. Затое які! «Усміхаюся ўсім — і вязням, і канваірам. І яны пачынаюць усміхацца ў адказ». Радкі проста праменяць. Я напрыканцы — лаціна: «З Богам да ўсяго гатовы». Першае, за што Васьковіч атрымаў карцар, — адмова аддаць канваірам Біблію.

Пішу Яўгену, што мы пераможам без гвалту — так, як гэта рабілі нашы продкі, суседзі, еўрапейцы, так, урэшце, як гэта зрабіў Ісус. Васьковічу даходзіць мой канверт, а ўсярэдзіне — чысты аркуш з надпісам: «Перапіска з Севярынцам забароненая».

Для тых, каму перапіску з Васьковічам яшчэ не забаранілі, ёсць адрас: 212011, Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4.

Праваабаронцы размаў-ляюць пра Васьковіча неахвотна — сам прызнаўся ў гвалце. Але — парадокс: патрабаванне свабоды Васьковічу робіць нас саміх вольнымі, асуджэнне ці абыякавасць (маўляў, ведаў, на што ішоў) робіць нас рабамі гвалту, які чыніць рэжым.

Увогуле, свабода і гвалт несумяшчальныя. Вось чаму беларусы дамагліся незалежнасці не ў выніку збройных паўстанняў ХІХ стагоддзя, а пасля духовых і культурных адраджэнняў ХХ стагоддзя.

Зазвычай тыя, хто кідае бутэльку з агнём, закрываюць твар. Каб не пазналі і каб не бачылі злосці, ад якой перакошвае аблічча.

Яўген Васьковіч твару не хавае. Ён усміхаецца. І ўсмешка Васьковіча-Карнэгі робіць значна больш, чым запальны кактэйль Молатава-Васьковіча.

За парушэнне рэжыму ўтрымання Яўгену Васьковічу прызначылі 3 гады крытай турмы — паўгалоднай ізаляцыі і поўнай безабароннасці.

Але ён усміхаецца. Думаю, гэта сведчанне біблійных словаў: «Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром» (Да Рымлянаў 12:21)

Трымайся, наш Жэня!

Мы верым. Мы можам. А значыць, мы пераможам — беларускім словам і добрай справай, воляй і надзеяй, усмешкай і любоўю. Так, як дзве тысячы гадоў таму перамог Сам Бог.

Глядзі яшчэ:

Бкларуская глыбіня. Віскулі

Беларуская глыбіня. Папараць-людзі

Беларуская глыбіня. Шэсцьсот тамоў Крашэўскага

Беларуская глыбіня. Карані ў крыві

Беларуская глыбіня. Пад сэрцам Еўропы

Беларуская глыбіня. Удых.

Беларуская глыбіня. Сем сыноў Ёва

Беларуская глыбіня. Частка І

Беларуская глыбіня. Каменда

Беларуская глыбіня. Ластаўкі ў стрэсе

Беларуская глыбіня. Пераўтварэнне Госпада

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць