Улада4141

Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне аб памілаванні

Зрабіў ён гэта 1 лютага.

Зміцер Бандарэнка — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава — напісаў прашэнне аб памілаванні.

Гэта адбылося 1 лютага. Нагадаем, што раней яму было адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, нягледзячы на цяжкі стан здароўя.

У канцы студзеня стала вядома, што палітыку зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання ў выпраўленчай калоніі Магілёва №15.
Пра гэта Бандарэнка паведаміў жонцы ў тэлефоннай размове 29 студзеня.

У прыватнасці, з 30 студзеня яму забаронена карыстацца мыліцай, на якую ён абапіраўся пры хадзе. «Яму не дазволены зручны мяккі абутак, які я яму перадавала, — распавяла жонка палітыка Вольга. — Цяпер ён павінен будзе нахіляцца, для таго каб абуваць цвёрдыя турэмныя чаравікі. Забаронена днём ляжаць — ён павінен выходзіць на паверку на пляц, хадзіць у страі. Яму прадпісаныя лёгкія віды работ».

Па словах Вольгі,

яна «не можа ўявіць», як яе муж будзе хадзіць у страі, «бо нават па лесвіцы ён спускаўся з цяжкасцямі». «Як ён будзе на марозе стаяць? Для хрыбетніка і суставаў холад смерць.
Не магу ўявіць, якія работы ён можа выконваць, бо ён не можа рэзка паварочвацца, яму нельга падымаць цяжкасці, седзячы працаваць ён таксама не можа. Нават падчас нашага спаткання ён некалькі разоў уставаў — яму цяжка сядзець. Чаму яго перавялі на такі рэжым? Бо ў яго не было ніводнага спагнання», — сказала жонка зняволенага.

Паводле словаў Вольгі Бандарэнкі, яе муж цікавіўся ў яе, як бы яна паставілася да таго, што ён напіша прашэнне аб памілаванні.

* * *

Зміцер Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. А

дразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені яму была зробленая аперацыя на хрыбце ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска.

Нагадаем, 24 студзеня стала вядома аб тым, што экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў падпісаў прашэнне аб памілаванні. Па словах яго жонкі Ірыны Халіп, ён вымушаны быў гэта зрабіць пад уздзеяннем катаванняў. Спасылаючыся на словы Саннікава, Халіп паведаміла, што прашэнне было падпісана яшчэ 20 лістапада. Аднак у МУС сцвярджаюць, што гэта адбылося 23 снежня, а 23 студзеня дакумент нібыта паступіў у Адміністрацыю прэзідэнта.

Каментары41

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць