Спорт22

Хакейнае «Дынама» пацярпела трэцюю запар паразу

Мінскае «Дынама» прайграла сёння ў гасцях у матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ніжагародскаму «Тарпеда» з лікам 2:3 (1:1, 0:1, 1:1).

«Дынама» першым закінула шайбу (Корса), але не здолела прапусціла тры запар шайбы, закінуўшы сваю другую (Падградскі) пры канцы гульні.

4 лютага старшыня назіральнай рады «Дынама» Юрый Бародзіч пасля прайгранага чэхаўскаму «Віцязю» матча (2:3) заявіў пра магчымасць дысцыплінарных захадаў, якія будуць накладзеныя на «Дынама».
Што менавіта маецца на ўвазе пад такімі мерамі, ці былі яны ўжо прыняты або толькі плануюцца, ці распаўсюдзяцца яны выключна на хакеістаў або ў тым ліку і на трэнерскі штаб — невядома, зазначае БелаПАН.

Кіраўніцтва «Дынама» адмовілася даваць якія-небудзь нейкія тлумачэнні на гэты конт, сказаў кіраўнік прэс-службы беларускага клуба Іван Караічаў.

У 2012 годзе «Дынама» дэманструе не такія ўражальныя вынікі, як у мінулым годзе, зазначае БелаПАН.

У студзені-лютым 2012 года мінчане правялі 13 матчаў, атрымаўшы ў іх 4 перамогі пры 9 паражэннях і набраўшы ўсяго 12 ачкоў з 39 магчымых.

Цяпер у КХЛ надыходзіць невялікі перапынак, выкліканы міжнароднай паўзай.
Так, у Мінску 11–12 лютага пройдзе турнір 4-х зборных, у якіх возьмуць удзел зборныя Беларусі, Нямеччыны, Славакіі і Швейцарыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць