Спорт

Беларускі фрыстайліст Максім Гусцік заняў 2-е месца на этапе Кубка свету па акрабатыцы

23-гадовы беларускі фрыстайліст Максім Гусцік стаў сярэбраным прызёрам этапу Кубка свету па акрабатыцы, які прайшоў у аўстрыйскім Крайшбергу.

У суперфінальнай чацвёрцы Гусцік атрымаў ацэнку 117,73 бала, уступіўшы менш як адно ачко пераможцу амерыканцу Скоці Баркі (118,59). "Бронза" дасталася яшчэ аднаму прадстаўніку ЗША Дылану Фергюсону (97,35).

Для беларуса гэта выступленне з'яўляецца найлепшым у кар'еры. Раней яго самым высокім дасягненнем на этапах Кубка свету было 4-е месца.

У лік 12 фіналістаў на этапе ў Крайшбергу выйшлі яшчэ два беларусы, аднак у суперфінал яны не прайшлі. Антон Кушнір заняў 7-е месца (98,01), Дзмітрый Дашчынскі — 8-е (97,57). Чацвёрты прадстаўнік Беларусі Дзяніс Осіпаў завяршыў спаборніцтвы пасля кваліфікацыі і заняў апошняе 18-е месца (80,57).

У жаночых спаборніцтвах 19-гадовая беларуска Ганна Гуськова паказала 5-ты вынік сярод 13 удзельніц (82,05).

У агульным заліку Кубка свету па акрабатыцы ў мужчын наперадзе канадзец Аліўе Рашон (404 балы), кітаец Цзя Цаньян (336) і швейцарац Томас Ламберт (288). Гусцік (212) — 8-мы, Кушнір (166) — 13-ты, Дашчынскі (146) — 14-ты, Осіпаў (98) — 19-ты. У жанчын у агульным заліку лідзіруе кітаянка Сю Ментао (480 балаў). Гуськова (169) — на 12-м месцы.

Наступны этап Кубка свету пройдзе 25 лютага ў беларускіх Раўбічах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць