Спорт11

Беларускія фрыстайлісты не заваявалі ніводнага медаля на этапе кубка свету ў Раўбічах

Найлепшым з нашых стаў Дзяніс Восіпаў — шостае месца.

Беларускія фрыстайлісты засталіся без прызавых месцаў на дамашнім этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які прайшоў 25 лютага ў Раўбічах. У спаборніцтвах мужчын тры прадстаўнікі беларускай зборнай змаглі пераадолець кваліфікацыю: дэбютант Кубка свету 17-гадовы Станіслаў Гладчанка, Дзяніс Восіпаў і двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Дзмітрый Дашчынскі, які паказаў у кваліфікацыі лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў.

У фінале ж Дашчынскі заняў толькі 9-е месца (90,71 бала), Восіпаў — 6-е (105,62), Гладчанка — 11-е (80,79).
Такім чынам, ніхто з беларусаў не прабіўся ў суперфінальную чацвёрку, якая і разыграла медалі.

Яшчэ тры беларусы завяршылі выступленне ў кваліфікацыі. 18-гадовы Дзмітрый Глушакоў заняў 16-е месца (72,13), Антон Кушнір, уладальнік Хрустальнага глобуса-2010, які выступаў з траўмай калена, стаў 17-м (71,39), сярэбраны прызёр папярэдняга этапу Кубка свету ў аўстрыйскім Крайшбергу Максім Гусцік стаў толькі 19-м (66,38) сярод 24 удзельнікаў.

Пераможцам спаборніцтваў стаў украінец Станіслаў Краўчук (117,92), другое месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Украіны Аляксандр Абраменка (102,87), следам размясціліся швейцарац Томас Ламберт (99,99) і лідар агульнага заліку Кубка свету канадзец Аліўе Рашон (96,65).

У жаночых спаборніцтвах лепшай сярод беларусак стала Ганна Гуськова, якой крыху не хапіла для выхаду ў суперфінальны квартэт. У фінале яна заняла 5-е месца (76,38 бала). 15-гадовая дэбютантка Кубка свету Аляксандра Раманоўская ў фінале стала 9-й (67,60)

У суперфінале перамогу атрымала кітаянка Ян Ю (80,62), другой стала Таня Шаерэр са Швейцарыі (78,01), трэцяй — кітаянка Чжан Сінь (75,12). У этапе Кубка свету ў Раўбічах узялі ўдзел 40 лыжных акрабатаў (24 мужчыны і 16 жанчын) з дзевяці краін.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць