Музыка44

Вечна маладыя Лу Рыд, Бон Джові і Крыс Марцін

Дзень 2 сакавіка выдаўся ўраджайным на дні народзінаў музыкаў.

Бацька нямецкага кабарэ Курт Вайль, ірландскі гітарыст-віртуоз Роры Галахер, вялікі чэшскі кампазітар Берджых Сметана нарадзіліся 2 сакавіка — для сусветнай музыкі дзень выдаўся ўраджайным на выбітных асоб. Апроч іх сёння святкуюць юбілеі тры абсалютна розныя музыканты, да якіх можна ставіцца па-рознаму, але адмаўляць іх унёсак у папулярную музыку, не даводзіцца.

Лу Рыд — 70

Лу Рыд мог стаць шараговым паэтам з музычнымі амбіцыямі, такія па Нью-Ёрку пачатку 60-х хадзілі сотнямі.

Лу Рыд пісаў песні не пра правы чалавека ці кветкі і каханне — як гэта рабілі 99% тагачасных паэтаў, а пра рэчы куды больш змрочныя — уплыў наркотыкаў рознай ступені цяжкасці на свядомасць, жыццё ў чорных раёнах Нью-Ёрка.
Аднак паэзія Рыда была настолькі майстарскай і эпатажнай, а гурт The Velvet Underground настолькі незвычайным, што цяпер нельга ўявіць музыку ХХ стагоддзя без ягонага ўплыву. Праўда, па радыё ягоныя творы круцілі толькі дыджэі, якія не валодалі слэнгам — інакш і чапялой бы да гэтых песняў не дакрануліся. Тым не менш, да песняў Рыда звярталіся выканаўцы ў дыяпазоне ад Павароці да Metallica (з апошнімі Рыд летась запісаў сумнеўны, затое ажно падвойны альбом).

Джон Бон Джові — 50

Бон Джові застаецца адным з самых нелюбімых «у народзе» музыкаў, з якога вельмі любяць пакпіць за кожны крок. Тым не менш 140 мільёнаў прададзеных альбомаў сведчаць пра тое, што прыхільнікаў у вечна маладога амерыканца, які, як у сваім галоўных хіце, імкнецца жыць як хоча (пакуль жывы), дастаткова. Той хард-рок, які Бон Джові выконваў яшчэ ў 80-я, быў нядрэннай альтэрнатывай «пластыкавай» музыцы тых часоў. Пры гэтым

драйв, напор і пафас, якім Джон Бон Джові распрацаваў тады, застаўся і цяпер.
А за акустычную версію It’s my Life яму можна прабачыць усё — ад кепскага характара да прахадных альбомаў.

Крыс Марцін — 35

Гурт Coldplay «стрэліў» яшчэ ў 2000 годзе — калі выйшаў іх дэбютны альбом Parachutes. Аднак у нас сапраўдны «стрэл» адбыўся недзе гэтак у 2005 годзе, калі хваля ўсеагульнай любові да брыт-попу дайшла да Беларусі ўжо ў форме цунамі. Разам з Radiohead іх лічаць адным з найгалоўных грутоў новага тысячагоддзя. Іх апошні альбом Mylo Xyloto (назву якога паспрабуй прачытай без памылак) даказаў, што ў арсенале Крыса Марціна і сяброў ёсць не толькі брыт-поп мелодыі, і балады, а цалкам бадзёрыя песні, і яны будуць рухацца вось у гэтым новым кірунку — як кажуць, адразу б так.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены7

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць