Грамадства22

Праз пераносы святаў школьнікі і студэнты будуць вучыцца ў нядзелю

Пра паліклінікі яшчэ не вядома, але хутчэй за ўсё яны будуць працаваць 9 сакавіка.

Як вядома, на наступным тыдні адпачываць беларусы будуць тры дні (8, 9 і 10 сакавіка). Але з-за гэтага працаваць прыйдзецца ў нядзелю, 11 сакавіка. Раней, каб не разрываць доўгія выходныя, працоўныя дні заўсёды пераносілі на суботу, а тут нядзелю! Ну добра дарослыя, яны працоўны дзень могуць перанесці.

А вось дзецям прыйдзецца выхадны адпрацаваць.

— У нядзелю школы і садкі будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня, — распавялі «Камсамолцы» ў Камітэце адукацыі Мінгарвыканкама.

Не пашанцавала і студэнтам — у іх таксама не атрымаецца доўгіх выхадных.

У адных ВНУ прынялі рашэнне не пераносіць заняткі з 9 сакавіка, а ў іншых вучыцца прыйдзецца ў нядзелю.

А вось канчатковае рашэнне аб тым, ці будуць працаваць паліклінікі ў нядзелю, яшчэ не прынятае. Пакуль жа ў мінскіх паліклініках кажуць, што пераносаў не плануецца. Працаваць лекары будуць у пятніцу, а ў нядзелю — адпачываць.

Будзь у курсе!

Калі на працу 11 сакавіка выходзіць не прыйдзецца, то вы зможаце зрабіць тыя справы, на якія звычайна не маглі марнаваць працоўны час.

Напрыклад:

— Выклікаць сантэхніка. ЖЭСы будуць працаваць у звычайным рэжыме;

— Наведаць натарыуса;

— Аднесці адзежу ў пральню, пастрыгчыся ў цырульні і здаць абутак у рамонт — частка паслуг у дамах побыту будуць даступныя і ў нядзелю;

— Замовіць даведку ў БРТІ;

— Трапіць на прыём да чыноўніка (у нядзелю, 11-га, дзяржорганы будуць працаваць).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна10

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

Крэмль рэгулярна выдае «кансервы» з Пуціным, але дэталі выдаюць пастаноўку10

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам13

Памёр тэлевядучы Юрый Нікалаеў14

У продажы з'явілася халва са смакам скварак і цыбулі8

Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна10

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць