Улада1515

Камуністы-калякінцы ідуць на парламенцкія выбары

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" лічыць неабходным даць выбаршчыкам і членам выбарчых камісій альтэрнатыву на парламенцкіх выбарах, заявіў старшыня партыі Сяргей Калякін
6 сакавіка ў Магілёве.

"Мы заявілі адназначна, што сёння ўмоў для правядзення свабодных, справядлівых раўнапраўных выбараў у краіне няма, і наўрад ці яны з'явяцца да верасня гэтага года", — сказаў кіраўнік партыі левых.

Паводле яго слоў, у краіне "ёсць палітзняволеныя, не рэгіструюцца палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні, зарэгістраваныя арганізацыі не могуць ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць, забаронены мітынгі, дэманстрацыі, наогул палітычная дзейнасць знаходзіцца пад забаронай, няма свабодных СМІ".

"Разам з тым мы зыходзім з таго, што палітычная кампанія, якую называюць выбарамі, адбудзецца", — сказаў Калякін.

"Падчас выбарчых кампаній людзі актывізуюцца, з'яўляюцца дадатковыя магчымасці ў палітычных суб'ектаў для заяў пра сваю пазіцыю. Можна павысіць вядомасць сваёй арганізацыі, павысіць узровень падтрымкі сваёй арганізацыі сярод насельніцтва", — адзначыў кіраўнік партыі.

Ён лічыць, што прозвішчы дэмакратычных кандыдатаў "павінны застацца ў бюлетэнях і ў дзень галасавання". "Трэба даць людзям альтэрнатыву, але пры гэтым мы будзем тлумачыць, што выбараў няма, і, хутчэй за ўсё, ваш голас выкрадуць. Але

мы дадзім вам альтэрнатыву зрабіць па сумленні, а ўжо справа ўлады выкрасці гэты голас, падтасаваць або ўсё астатняе.
Адначасова мы будзем кантраляваць, як будзе дзейнічаць улада", — сказаў Калякін.

Таксама ён лічыць важным даць альтэрнатыву членам выбарчых камісій. "Калі ўсе дэмакратычныя кандыдаты здымуцца, то людзі ў выбарчых камісіях не будуць мець альтэрнатыву, як зрабіць: ці з-за страху, як заўсёды, адхіліцца і даць старшыням камісіі магчымасць фальсіфікаваць, ці праявіць грамадзянскую пазіцыю і палічыць сумленна", — заявіў Калякін.

Таму, як сказаў палітык,

"Справядлівы свет" пакуль не падтрымлівае заяву аб тым, што іх кандыдаты будуць здымацца з выбараў.

Што да асабістага ўдзелу ў выбарах у палату прадстаўнікоў, то, паводле слоў Сяргея Калякіна, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца, і рашэнне па ім будзе прынятае.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт27

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць