Апублікаваная інфармацыя, хто атрымае ў 2012 годзе фінансаванне на дзейнасць, звязаную з дапамогай Беларусі.
Звесткі пра гэта з’явіліся на інтэрнэт-старонцы Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Так, сайт «Хартыя-97» атрымае ад Польшчы 355 тысяч злотых (больш за 110 тысяч долараў). Таксама фінансаванне атрымаюць Беларускае гістарычнае таварыства на развіццё беларускай інтэрнэт-бібліятэкіKamunikat.org (каля 70 тысяч долараў), Фонд «Вольнасць і дэмакратыя» (каля 140 тысяч долараў для дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі), таварыства «Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр» (каля 130 тысяч долараў на дапамогу мясцовым СМІ і сайтам), Беларускае таварыства Роберта Шумана (каля 70 тысяч долараў) і Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю (каля 85 тысяч долараў).
Палякі прафінансуюць таксама праекты па прафілактыцы СНІДу і міласэрнасці для хворых. Гэта частка агульнай праграмы дапамогі для іншых краін, якую рэалізуе Польшча.
Каментары