Грамадства33

У Вільні перад Днём Волі пройдзе «Тыдзень Беларусі»

Падзеі адбудуцца ў Сойме, Ратушы, навуковых установах.

З 19 па 25 сакавіка ў Вільні пройдзе «Тыдзень Беларусі».

Тыдзень арганізуе беларуская дэмакратычная супольнасць Літвы пры падтрымцы Віленскага гарадскога самакіравання. У праграму святочнага тыдня ўключаныя розныя мерапрыемствы, якія завершацца святкаваннем Дня Волі. Урачыстае адкрыццё «Тыдня Беларусі» адбудзецца ў Віленскім гарадскім самакіраванні 19 сакавіка.

21 сакавіка ў Сойме Літвы пройдзе круглы стол прысвечаны пытанням беларуска-літоўскіх узаемаадносінаў, а 23 сакавіка ў Цэнтральным архіве Літвы і навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта адкрыецца выстава «Невядомая БНР». Таксама мерапрыемствы працягнуцца 24 і 25 сакавіка. У суботу, 24 сакавіка, беларусы запрашаюцца на ўрачысты прыём і святочны канцэрт у віленскую гарадскую ратушу, а 25 сакавіка — на ўрачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акту аб абвяшчэнні незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года. «Тыдзень Беларусі» скончыцца святочным аўтапрабегам па Вільні пад нацыянальнымі сцягамі.

Арганізацыйны камітэт «Тыдня Беларусі» запрашае ўсіх беларусаў Вільні, а таксама гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання, прысвечанага Дню Волі!

* * *

Праграма «Тыдня Беларусі»

19.03 (панядзелак)

Час: 11.00 -13.00 Мерапрыемства: Урачыстае адкрыццё «Беларускага тыдня» ў Вільні.

Адкрыццё персанальнай выставы Тацяны Дзянісавай «На мяжы сну і рэальнасці». www.artdenisova.com.ext.saariselka.ru

Месца: Віленскае гарадское самакіраванне, у холе 2-га паверху.

Адрас: Konstitucijos pr.3

21.03 (серада)

Час: 11.00 — 14.00 Мерапрыемства: Круглы стол «Еўрапейска — беларускія ўзаемаадносіны на сучасным этапе».

Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі

Адрас: Gedimino pr.53 (рэгістрацыя удзельнікаў па e-mail: [email protected])

23.03 (пятніца)

Час: 11.00 — 12.00 і 13.00 — 14.00 Мерапрыемства: Адкрыццё выставы «Незнаёмая БНР»

Месца: Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі. (11.00 — 12.00)

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. (14.00 — 15.00)

Адрасы: O. Milasiaus g. 21 (Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі)

Valakupiu g.5 (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт)

24.03 (субота)

Час: 15.00 — 17.00 Мерапрыемства: Урачысты канцэрт і святочны прыём.

Выступае камерны хор «УНІЯ»

Месца: Віленская гарадская Ратуша.

Адрас: Didzioji g.31

25.03 ДЗЕНЬ ВОЛІ (нядзеля)

Час: 12.00 — 12.30 і 13.00 — 15.30 Мерапрыемства: Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам акту 25 сакавіка 1918 года на могілках Росы і Ліпаўцы.

Святочны аўтапрабег па Вільні і да літоўска — беларускай мяжы.

Адрасы: Збор для ўскладання кветак ля галоўнага ўваходу (Rasu g. 32)

Старт аўтапрабегу ад Вострай брамы (паркінг ля City Gate Hotel),

Каментары3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць