Грамадства

Капусьцінскі ў Пінску

Напрыканцы мінулага тыдня ў Пінску, у актавай залі гарадской бібліятэкі адбылося мерапрыемства прысьвечанае 75 угодкам з дня нараджэньня славутага польскага журналіста і пісьменьніка Рышарда Капусьцінскага.

Напрыканцы мінулага тыдня ў Пінску, у актавай залі гарадской бібліятэкі адбылося мерапрыемства прысьвечанае 75 угодкам з дня нараджэньня славутага польскага журналіста і пісьменьніка Рышарда Капусьцінскага. На жаль сам Р.Капусцінскі не дажыў да свайго юбілею, ён памёр у студзені гэтага году ў Варшаве.

Вось жа група палякаў, аматараў і даследчыкаў яго творчасці, каб ушанаваць памяць «караля рэпартажу», вырашыла адзначыць гэты юбілей менавіта ў Пінску, родным горадзе журналіста. Пінчукам быў прадстаўлены спектакль у выкананьні адной акторкі паводле кнігі Р.Капусцінскага «Імператар». Дарэчы гэта адзіны твор публіцыста, які можна прачытаць па‑беларуску. Але ёсьць спадзеў, што не апошні, бо ўжо перакладаюцца на нашу мову такія кнігі як «Падарожжа з Герадотам» і «Імперыя». Гэта дапаможа і беларусам адкрыць для сябе творчасць нашага земляка. Бо як ні крыўдна, але нават у Пінску, мала хто ведае пра гэтую асобу. І гэта нягледзячы на тое, што ён быў адным з самых перакладаемых на замежныя мовы польскіх аўтараў сучаснасьці.

Але прыйдзе час, і Рышард Капусьцінскі вернецца на сваю малую радзіму, а можа мы проста не заўважылі, што ён ўжо вярнуўся, бо ў сваёй кнізе «Імперыя» ён сам напісаў пра гэта: «Апоўдні я пайшоў у касьцёл. Пасьля імшы, калі выходзілі людзі, падыйшоў і спытаў, ці хто помніць маіх бацькоў, якія навучалі тут, у школе. І сказаў, як мяне завуць. Аказалася, што тыя, хто выходзіў з імшы, то былі вучні маіх мамы і таты, старэйшыя за пяцьдзесят год. Я вярнуўся ў дом свайго дзяцінства».

Каментары

Цяпер чытаюць

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць4

Мільёны малюскаў з Прычарнамор’я захапілі Жэнеўскае возера — гэта катастрофа для экасістэмы

Трамп загадаў увесці «поўную і канчатковую» блакаду ўсіх танкераў, якія заходзяць у Венесуэлу5

У Казахстане былі рашуча настроеныя адстраляць каля мільёна сайгакаў, але жывёлы схаваліся ў Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць