Улада1414

Сваякі палітвязняў заклікаюць апазіцыю да аб'яднання, падтрымання эканамічных санкцый і байкоту выбараў

Сваякі палітзняволеных заклікаюць беларускую апазіцыю да аб’яднання, падтрымання эканамічных санкцый і байкоту выбараў. Такую заяву зрабіла 19 сакавіка ў Мінску арганізатар трэцяга круглага стала «Яднанне дзеля вызвалення» Юлія Фралова.

«Хопіць гульняў, падзелу, несур'ёзнасці, безадказнасці. Не хочам ганьбіць нашых братоў-палітыкаў, але звяртаемся да ўсіх палітыкаў дэмакратычнага руху Беларусі: «Аб'яднайцеся!» Дзеля вызвалення нашай краіны ад сістэмы, збудаванай на падмурках хлусні і страху, дзеля вызвалення вязняў, якія знаходзяцца ў турмах за свае погляды. Мы заклікаем вас стварыць адзіны фронт вызвалення Беларусі і выпрацаваць адзіную пазіцыю на міжнародным узроўні», — сказала Фралова.

Паводле яе слоў, сваякі палітзняволеных заклікаюць беларускіх палітыкаў таксама падтрымаць эканамічныя санкцыі. «Мы просім не ісці на кампрамісы з гэтай нелегітымнай уладай — не здраджваць свайму сумленню, людзям і каштоўнасцям. Падкрэсліваем: не можа быць ніякага ўдзелу ў тым, чаго няма», — адзначыла Фралова, гаворачы пра восеньскія парламенцкія выбары ў Беларусі.

Каментуючы прыведзеныя ў выкананне смяротныя прысуды ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, Фралова падкрэсліла, што сваякі палітвязняў «патрабуюць выступіць з заявамі і пачаць масавы збор подпісаў беларусаў аб адмене смяротнага пакарання». «Там, дзе ёсць несправядлівыя суды і беспадстаўна асуджаныя, не можа быць смяротнага пакарання. Мы ўсе зрабілі мала крокаў, каб захаваць жыццё Канавалава і Кавалёва. Адказнасць за іх смерць кладзецца і на ўсіх нас», — сказала Фралова.

Сваякі палітвязняў падтрымалі рашэнне аб адкліканні ўсіх паслоў краін — членаў Еўрасаюза з Беларусі. «Цвёрдая пазіцыя з боку ўсіх дзяржаў ЕС дапаможа беларускаму народу паўстаць на шлях пераходу да дэмакратыі. Мы вітаем рашэнне Рады ЕС аб ўнясенні імёнаў людзей, адказных за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз. Мы заклікаем Раду ЕС прыняць рашэнне аб эканамічных санкцыях ў дачыненні да пануючага на Беларусі дыктатарскага рэжыму», — абвясціла заяву да замежных палітыкаў грамадзянская актывістка Ганна Шапуцька.

Аднак адказны сакратар Аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі ў сваю чаргу заявіў, што аб'яднанне суб'ектаў дэмакратычнага руху Беларусі немагчыма з-за розных пазіцый па прынцыповых пытаннях. «Падтрымліваем заклік, але трэба улічваць беларускія рэаліі. Прынцыповыя пазіцыі, якія тычацца ўвядзення санкцый ці ўдзелу ў выбарах, кардынальна розныя ва ўсіх. На жаль, так ёсць. Аб'яднацца — немагчыма», — сказаў ён.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно6

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс14

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

Усяго 7 рублёў на дзень траціць трэнер з Бараўлян на здаровае харчаванне5

Кандуктарка аўтобуса расказала, як правярае, што перад ёй школьнік5

На паліва — 700 рублёў на месяц. Мінчанка ганяе на яркім «Барбі-фордзе»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно6

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць