Меркаванні5656

Пазьняк выкрывае таямнічых «патрыётаў з КГБ»

Выступ Зянона Пазьняка на сакавіцкім Сойме БНФ «Адраджэньне» і КХП — БНФ: пра чарговы ліст «патрыётаў з КГБ», магчымасьць перавароту і асьветніцкую працу.

Ёсьць некалькі зьяваў у палітыцы да разгортваньня якіх (незалежна ад нас) мы павінны быць ідэалягічна падрыхтаванымі. Найперш, гэта ўдзел Лукашэнкі ў палітычнай барацьбе ў Расеі на баку антыпуцінскіх сілаў. Імпэрцы самы ўцягваюць яго ў гэтую палітыку. Можна прадбачыць завастрэньне асабовых канфліктаў.

Прыкметай такога завастрэньня зьяўляецца пашырэньне інфармацыі аб магчымым дзяржаўным перавароце ў Беларусі, які быццам бы можа быць падрыхтаваны асяроддзем Лукашэнкі супраць яго самога. Нядаўна распаўсюдзілі ліст, падпісаны «патрыётамі Беларусі, супрацоўнікамі КГБ». «Патрыёты КГБ» у прынцыпе ня пішуць нічога новага і нічога невядомага ў сваім лісьце, акрамя таго, што адтайнілі прозьвішчы людзей, якія ёсьць у «эскадроне сьмерці», на які, паводле іх, абапіраецца рэжым Лукашэнкі. Гэта цікава, асабліва, калі ўлічыць, што прозьвішчы гэтыя былі вядомыя (не сумняваемся) вельмі вузкаму колу асобаў. Таму хутчэй за ўсё, што сакрэт раскрыла руская разьведка з ФСБ.

Увогуле ўзьнікае пытаньне, дзеля чаго зьявіўся такі ліст і навошта раскрылі прозьвішчы. Папярэдзіць аб рэпрэсіях? Дык рэпрэсіі ідуць увесь час. Вынік надрукаваньня ў Сеціве такой інфармацыі можна лёгка вызначыць – гэта павелічэньне страху ў грамадзтве, псіхалягічная няўпэўненасьць у Лукашэнкі і ў чальцоў «эскадрона сьмерці». Выходзіць, што калі б пераварот сапраўды рыхтаваўся, то такі ліст павінен бы быў зьявіцца. Ня выключана, што ён увогуле падрыхтаваны ў Маскве.

Тэма пераварота пашыраецца ўсё больш. Ня трэба яе недаацэньваць, пры ўсіх невысокіх шансах такой падзеі на Беларусі. Для нас, аднак, галоўным ёсьць вызначэньне нашай пазыцыі, якую мне ўжо давялося выкласьці ў артыкуле «Небясьпека для Беларусі». Ні народ, ні нацыянальна‑адраджэнскія сілы не павінны ўдзельнічаць ў маскоўска‑прамаскоўскім канфлікце, не павінны дазволіць, каб імі маніпулявалі ворагі беларушчыны ў сваім міжусобным сутыкненьні. Няхай фальшывыя гульцы гуляюць самы з сабой і самы праваляцца, бо ўсё будзе добра відаць.

Наш грунт барацьбы цяпер, як і заўсёды – гэта плятформа «Беларуская Салідарнасьць». Час паказаў правільнасьць і актуальнасьць гэтай плятформы злучэньня ўсіх грамадзянаў на аснове беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў незалежнасьці, культуры і дэмакратыі. Час паказаў таксама правільнасьць нашай нацыянальна‑асьветніцкай працы, якая стане асновай для беларускага змаганьня.

Што датычыцца 25 сакавіка, то гэтых «апазыцыянэраў», што набіваюцца супрацоўнічаць з рэжымам і Лукашэнкам, пашлюць хутчэй за ўсё на Бангалёр. Там яны і будуць «супрацоўнічаць». Нашыя пляны застаюцца бяз зьмен.

Зычу ўсім здароўя, моцы і спакою духа!

Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк, Беларуская Салідарнасьць

Каментары56

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць