Выказванне Мячыслава Лысага — старшыні праўрадавага Саюза палякаў Беларусі- пра магчымасць правядзення аб’яднаўчага з’езда абмяркоўваецца ў Гродне. Анжаліка Арэхва — старшыня прызнанага польскім урадам Саюза палякаў — сумняецца, што яго выказванне самастойнае.
Кажа Анжаліка Арэхва: — Ужо неаднаразова Саюз палякаў і галоўная рада нашай арганізацыі пісаў звароты да Лукашэнкі, да ўладаў з прапановай арганізаваць такія размовы. І заўсёды члены Саюза палякаў і галоўная рада падкрэслівалі, што мы гатовы размаўляць, але з тымі, хто прымае рашэнні.
Галоўная Рада непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза Палякаў у Беларусі згодна размаўляць пра злучэнне з афіцыйным саюзам, але толькі з тымі, хто прымае рашэнні. Фармат аб’яднання магчымы толькі пасля перамоў.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары