Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін падсумаваў суд у Воршы: «Улада сама сябе высекла і нічога не дамаглася. Наадварот, гэта паказвае, што ўсё, што яна робіць, гэта ад нейкай злосьці, што ёсьць людзі, якія па іншаму разумеюць тое, што адбываецца ў краіне. Мы ехалі на канфэрэнцыю, дзе павінна было разглядацца пытаньне па дапамозе, па распрацоўцы моцнага пляну мадэрнізацыі ў розных галінах. Нас туды не пусьцілі. Тады ўзьнікае пытаньне. Лукашэнка крычыць, што ён пакарае ўсіх, хто заклікае да санкцый. Дык ён сам і заклікае да гэтых санкцый. І тое, што робяць яго падначаленыя, толькі спрыяе гэтаму. Сёньня трэба не шукаць вінаватых, а крыху працьверазець і пачаць прымаць рашэньні, якія пойдуць на карысьць Беларусі».
Карэспандэнт: «Ці паказвае гэты выпадак, што невыязным апазыцыянэрам беларускія улады перакрываюць выезд за мяжу праз Расею?»
Калякін: «Пажывём — пабачым. Я думаю, што няма такіх перашкодаў, якія б ня брала беларуская апазыцыя».
Глядзі яшчэ: Лябедзька: «Гэта спецапэрацыя, якая загадзя рыхтавалася»
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары