Свет

У Мексіцы арыштавалі прыхільнікаў культу смерці, якія прыносілі чалавечыя ахвяры

На поўначы Мексікі паліцыя арыштавала 8 чалавек у сувязі з забойствам двух 10-гадовых хлопчыкаў і жанчыны з мэтай рытуальных ахвярапрынашэнняў.

Пракуратура штата Санора сцвярджае, што падазраваныя належаць да культу La Santa Muerte, або «Святая смерць».

Культ шанавання смерці імкліва распаўсюджваецца ў апошні час у краіне. Раней не было ніякіх пацверджанняў забойстваў, звязаных з містычным культам, якія спалучаюць у сабе каталіцызм з індзейскімі паганскімі вераваннямі.

Прадстаўнік пракуратуры штата Санора Хасэ Ларынага заявіў, што апошняе забойства было здзейснена ў пачатку гэтага месяца, а два ранейшыя ў 2009 і 2010 гадах.

Кроў ахвяр удзельнікі культу збіралі ў круглы алтар каля свайго ідала ў выглядзе шкілета, які ўвасабляе смерць з касой.

Целы забітых былі знойдзеныя на месцы сьвятыні ў невялікім шахцёрскім селішчы Наказары. Расследаванне пачалося пасля таго, як сям'я 10-гадовага Хесуса Актавія Марцінэс Янсэнса паведаміла аб яго знікненні ў пачатку месяца.

Прадстаўнік пракуратуры распавёў, што забойствы былі здзейсненыя ноччу падчас адмысловага рытуалу.

«Яны разрэзалі вены ахвяр і, пакуль тыя яшчэ былі жывыя, назіралі за іх смерцю, збіраючы кроў у адмысловы посуд», - распавёў Хасэ Ларынага.

Многія з арыштаваных належалі да адной сям'і.
Сільвія Мерас, адна з падазраваных, і яе сын Рамон Паласіас, па словах пракурораў, лідэры культу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць