Грамадства5454

Запрацаваў новы беларускамоўны тэлеканал

«Беларусь-3» нарэшце з’явіўся ў кабельных сетках краіны.

Сёння ў кабельных сетках сталіцы нарэшце з’явіўся тэлеканал «Беларусь-3». Як заяўляў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька на прэс-канферэнцыі ў лютым, «трэці канал» будзе выключна беларускамоўным і культурніцкім.

Аднак яго адкрыццё планавалася толькі на кастрычнік 2012 года. Чаму такое аперажэнне графіку? Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі была сёння недаступнай для каментароў.

«Будзе найлепшая дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дасягненні сусветнага кінематографа, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоу культуралагічнага плана, рэлігійныя праграмы, праграмы для дзяцей, школьнікаў», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве, змешчанай на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

«Сёння беларуская культура існуе ў публічнай прасторы ў абсечаным выглядзе. Найлепшыя творцы — пісьменнікі, музыкі, рэжысёры — не гучаць, не бачныя людзям. Я маю на ўвазе праблему так званых „чорных спісаў“ дзеячоў культуры. Я афіцыйна заяўляю, што на канале „Беларусь-3“ ніхто не будзе на іх зважаць. Слова будуць мець „Ляпіс Трубяцкой“ і Генадзь Бураўкін, Зінаіда Бандарэнка і Лявон Вольскі…
Пропускам на канал будзе беларуская мова», — абяцае Генадзь Давыдзька.

Вялікую ўвагу на «Беларусь-3» абяцаюць надаваць праграмам для дзяцей: «

У сённяшняй сітуацыі, калі толькі 19% школьнікаў краіны вучацца па-беларуску, а ў Мінску гэта лічба складае 2%, тэлеканал будзе месцам, дзе дзеці нарэшце змогуць чуць беларускую мову».

Першае ток-шоу канала будзе прысвечана пытанню стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта, дзе выкладанне вялося б па-беларуску.

Акрэсліваецца і стратэгія развіцця: у перспектыве з выключна культурніцкага беларускамоўны тэлеканал будзе паступова ператварацца ў паўнаварты, дададуцца праграмы грамадска-палітычнай тэматыкі.

  • * *

Як вы зразумелі, дарагія чытачы, Рэдакцыя віншуе Вас з 1 красавіка. Гэтай нататкай хацелася не столькі падмануць Вас, колькі разам з Вамі памарыць пра тое, якім мае быць сапраўдны нацыянальны тэлеканал. І выказаць спадзеў, што тэлевізійнае начальства прыслухаецца да гэтых парад.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»6

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

Памёр Алесь Астраўцоў5

Галоўны ідэолаг расказаў, ці будуць у Беларусі забараняць дзецям і падлеткам карыстацца сацсеткамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»6

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць