Грамадства22

Перамовы аб праграме авіяпалётаў паміж Беларуссю і Расіяй пакуль безвыніковыя

Пра гэта паведаміў амеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.

Паводле яго слоў, пералёты ажыццяўляюцца ў межах ранейшых дамоўленасцяў да 12 красавіка ўключна. «Да гэтай даты выдадзены дазволы і нам, і расійскім кампаніям», — удакладніў прадстаўнік «Белавія».

На пытанне, што будзе пасля 12 красавіка, Чаргінец адказаць не змог. «Цяжка сказаць, што гэта будзе — чарговы раўнд перамоў ці кансультацыі, або якія-небудзь яшчэ метады ўзаемадзеяння», — сказаў ён.

У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі, а таксама ў дэпартаменце па авіяцыі сітуацыю не каментуюць.

***

Нагадаем, раніцай 26 сакавіка на чатыры гадзіны былі спынены авіязносіны паміж Мінскам і Масквой. Гэта адбылося пасля таго, як Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя) адклікала дазвол на выкананне кампаніяй «Белавія» рэйсаў з Мінска і Масквы.

На экстраннай прэс-канферэнцыі Ігар Чаргінец паведаміў: расійскі бок хоча парушыць парытэт і выконваць пяць рэйсаў у дзень замест чатырох. Гэта, лічыць беларускі бок, парушае пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 1997 года, якое прадугледжвае камерцыйны парытэт у авіязносінах паміж Мінскам і Масквой. Чаргінец таксама растлумачыў, што кампаніі «Белавія» фінансава нявыгадна арганізаваць яшчэ адзін, пяты, рэйс у дзень, бо сярэдняя загружанасць рэйсаў на Маскву не перавышае 55%. Планы Расіі павялічыць колькасць палётаў беларускі бок разглядае як спробу атрымаць перавагу на беларускім рынку авіяперавозак.

У сваю чаргу, Мінтранс РФ заяўляе, што дзейнае паміж Расіяй і Беларуссю пагадненне аб паветраных зносінах не адпавядае пагадненню аб агульнаэканамічнай прасторы і нормам Мытнага саюза.

29 і 30 сакавіка ў Маскве праходзілі перамовы прадстаўнікоў авіяцыйных улад Расіі і Беларусі. Па выніках першага дня Мінтранс Расіі распаўсюдзіў паведамленне, што падчас перамоў бакі пацвердзілі дзейную праграму авіяпалётаў паміж краінамі да 10 мая. У адказ на гэта прадстаўнікі Беларусі заявілі, што гаварыць пра дасягнутыя дамоўленасці дачасна — любыя каментары могуць з’яўляцца толькі пасля вынікаў перамоў, інакш гэта можна расцэньваць як націск на беларускі бок.

Мяркуючы па ўсім, пакуль бакі засталіся кожны пры сваіх інтарэсах: расійскі — прапаноўвае выключыць з двухбаковых дамоўленасцяў любыя абмежаванні, беларускі — працягвае настойваць на парытэце.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць