Эканоміка

Ермакова: АФ ЕўрАзЭС настойвае, каб Беларусь зрабіла больш жорсткімі ўмовы крэдытаў

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС настойвае на больш жорсткай беларускай стабілізацыйнай праграме, узгодненай бакамі ў 2011 годзе. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Раўбічах.

«Яны ад нас хочуць, каб мы праграму мінулага года зрабілі больш жорсткай найперш з пункту гледжання аб’ёму золатавалютных рэзерваў. Гаворка ідзе не пра двух-, а трохмесячны запас, а таксама з пункту гледжання прыватызацыі», — патлумачыла Ермакова.

Паводле яе слоў, «сёння, зыходзячы з аб’ёму золатавалютных рэзерваў, вострай неабходнасці ў атрыманні дадатковых 440 млн. долараў (трэці транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. — БелаПАН.) няма».

Кіраўнік Нацбанка мяркуе, што ўладам Беларусі ўдасца дамовіцца з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС аб атрыманні чарговых траншаў крэдытаў.

«Эксперты фонду на наступным тыдні прыязджаюць у Беларусь, праца будзе працягвацца. Спадзяюся, мы знойдзем агульную мову і рана ці позна, але атрымаем два траншы да канца гэтага года», — сказала Надзея Ермакова.

***

Нагадаем, у чэрвені 2011 года савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС ухваліў выдзяленне Беларусі крэдыту ў 3 млрд. долараў ЗША на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада краіны. У тым жа годзе ў Беларусь паступілі два траншы крэдыту — на 800 млн. і 440 млн. долараў. У адпаведнасці з зацверджаным раней планам трэці транш на 440 млн. долараў павінен быў паступіць не пазней за 28 лютага 2012 года, але гэтага не адбылося.

2 красавіка пачаўся чарговы раўнд кансультацый паміж прадстаўнікамі Беларусі і Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), які з’яўляецца кіраўніком сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Перамовы праходзяць у Алматы, дзе размешчаны офіс ЕАБР. «Асноўнай мэтай кансультацый з’яўлялася абмеркаванне наяўных тэндэнцый у эканоміцы, намераў урада Рэспублікі Беларусь па прадаўжэнні стабілізацыі», — паведаміў сайт ЕАБР. Перамовы тычацца абнаўлення стабілізацыйнай праграмы беларускага ўрада, якая падтрымліваецца крэдытам Антыкрызіснага фонду.

ЕАБР «з задавальненнем адзначыў, што больш жорсткая грашова-крэдытная палітыка, уніфікацыя і стабілізацыя валютнага курсу, а таксама паляпшэнне ўмоў гандлю энерганосьбітамі з Расіяй значна знізілі тэмпы інфляцыі і знешнегандлёвыя дысбалансы і забяспечылі рост міжнародных рэзерваў», а таксама «вітаў далейшыя планы ўрада па скарачэнні квазіфіскальных аперацый, уключаючы новае фінансаванне дзяржаўных праграм», сказана ў паведамленні.

Разам з тым прадстаўнікі ЕАБР мяркуюць, што «рызыкі аднаўлення негатыўных тэндэнцый, што назіраліся да ўніфікацыі валютнага курсу ў кастрычніку 2011 года, усё яшчэ захоўваюцца».

«Найважнейшымі фактарамі стабілізацыі павінны заставацца жорсткая грашова-крэдытная палітыка, скіраваная на стрымліванне крэдытнай экспансіі і далейшае нарошчванне міжнародных рэзерваў да эканамічна бяспечнага ўзроўню ва ўмовах станоўчых рэальных працэнтных ставак, а таксама жорсткая бюджэтная палітыка», — зазначае ЕАБР.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза28

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць