Улада2121

«Да перамен у Беларусі не варта імкнуцца спосабамі, якія могуць нанесці шкоду эканомікам краін ЕС»

Мяркуе міністр транспарту Літвы.

Да перамен у Беларусі не варта імкнуцца такімі спосабамі, якія могуць нанесці ўрон эканомікам краін Еўрасаюза. Такое меркаванне выказаў 13 красавіка ў інтэрв’ю газеце Lietuvos rytas міністр транспарту і камунікацый Літвы, лідар Руху лібералаў Элігіюс Масюліс.

Як адзначае партал delfi.lt, сваю пазіцыю Масюліс выклаў пасля нядаўняга апублікавання агенцтвам Рэгнум інтэрв’ю беларускага пасла ў Літве Уладзіміра Дражына, які падкрэсліваў: падтрымліваючы санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі, Літва рызыкуе панесці мільярдныя страты з-за магчымага спынення перавозак беларускіх грузаў цераз Клайпедскі порт.

Трэба адзначыць, што МЗС Літвы назвала выказванні Дражына «тэндэнцыйнымі і некарэктнымі».

Кіраўнік літоўскага Мінтранса, у сваю чаргу, мяркуе, што «не трэба блытаць добрыя эканамічныя адносіны з палітычным бачаннем».

«На мой погляд, Літва павінна не пасіўна назіраць за тым, што ствараецца ў кабінетах Бруселя, а актыўна растлумачыць сітуацыю. Мне здаецца, што ЕС павярхоўна глядзіць на гэтую праблему»,
 — заявіў Масюліс.

Паводле яго слоў,

страта патоку беларускіх грузаў нанясе Літве вялікі ўрон.
«Мы выйгралі ў канкурэнтнай барацьбе з Латвіяй за гэтыя грузы, таму ўгнаенні і сельскагаспадарчую тэхніку беларусы вязуць цераз Клайпеду. Гэта прыносіць нашай дзяржаве немалы даход. Напрыклад, з 36,6 мільёна тон грузаў у Клайпедскім порце летась прыкладна 5 мільёнаў тон складалі беларускія ўгнаенні. Кампенсаваць страты іншымі грузамі за кароткі час немагчыма. Калі мы пазбавімся замоў Мінска, беларускія грузы будуць перавозіцца цераз Расію, па Чорным моры», — заўважыў міністр.

***

    Нагадаем, 23 сакавіка Савет міністраў замежных спраў ЕС прыняў рашэнне прымяніць санкцыі ў дачыненні да 29 кампаній, якія належаць тром звязаным з рэ<>жымам Лукашэнкі бізнесменам, а таксама дадаткова ўключыць у спіс неўязных 12 асоб.

    У той жа дзень кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў: ЕС не ўстанаўлівае нейкіх шырокамаштабных санкцый адносна Беларусі, якія маглі б паўплываць на асобныя галіны гаспадаркі. «Меры носяць мэтанакіраваны характар. Не можа быць ніякай размовы пра поўнае адмежаванне або пра татальныя санкцыі», — падкрэсліў ён.

    Каментуючы негатыўнае стаўленне да санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі з боку прадстаўнікоў літоўскага бізнесу, Ажубаліс растлумачыў: «На літоўскі бізнес найперш уплывае тое, як Лукашэнка кіруе дзяржавай і эканомікай, а не тое, як складваюцца адносіны паміж ЕС і Беларуссю. Рызыка для бізнесу перш за ўсё зыходзіць з эканамічнага тупіка, у які Беларусь вядзе яе кіраўнік, рэпрэсіўныя меры, якія ён прымяняе ў дачыненні да свайго грамадства, а таксама неадэкватныя меры, якія ён можа прымяніць да замежнага бізнесу. Вось дзе сапраўдныя пагрозы».

Каментары21

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць