Эканоміка66

Лукашэнка сёння ўзяўся за авечак

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у кароткія тэрміны выпрацаваць адзіны прававы акт па пытаннях рэгулявання ў сферы паляўніцтва і рыбалоўства.
Пра гэта ён заявіў 19 красавіка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы паляўніцтва і рыбалоўства, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

«Давайце на працягу кароткага часу, дапусцім, да канца першага паўгоддзя, прымем адзіны нарматыўны прававы акт, каб ім маглі кіравацца ўсе, хто хоча паляваць і рыбачыць», — сказаў Лукашэнка. Прымаючы рашэнні ў сферы паляўніцтва і рыбалоўства, «трэба браць за ўзор тыя замежныя краіны, дзе цэняць прыроду».

«Усе хочуць пастраляць і парыбачыць з задавальненнем, але за задавальненне трэба плаціць, і рабіць трэба ўсё выключна па законе, у адпаведнасці з тым парадкам, які заснаваны.

Калі гэтага не будзе, вернемся да таго, што было 20 гадоў таму: павыбівалі ўсё — і жывое, і мёртвае, знішчалі рыбу электравудачкамі»,
— заявіў Лукашэнка.

Ва ўрадзе пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса была створана спецыяльная рабочая група, якая разгледзела ўсе праблемы, што існуюць у сфер паляўніцтва і рыбалоўства. Падводзячы папярэднія вынікі выканання Дзяржаўнай праграмы развіцця паляўнічай гаспадаркі на 2006–2015 гады, Румас зазначыў, што ў параўнанні з 2005 годам колькасць асноўных паляўнічых відаў жывёл узрасла ў сярэднім на 80%, у тым ліку лася на 55%, аленя — на 102%, дзіка — на 89%. Значна павялічылася здабыча гэтых відаў і ў 2011 годзе дасягнула:

лася — 1.886 асобін, або 286% да ўзроўню 2005 года, аленя — 714 (384%), дзіка — 28,5 тыс. (амаль 500%).
Даходы ад паляўнічай гаспадарчай дзейнасці ў параўнанні з 2005 годам узраслі ў 14 разоў, у тым ліку ад замежнага паляўнічага турызму ў 283 разы. Акупнасць паляўнічай гаспадаркі краіны ўзрасла з 58% у 2005 годзе да 133% у 2011 годзе.

Вылаў рыбы з рыбалоўных угоддзяў краіны ў 2011 годзе павялічыўся на 163% да ўзроўню 2005 года.

Урад разгледзеў шэраг прапаноў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў аб удасканаленні парадку ў сферы вядзення паляўнічай і рыбалоўнай дзейнасці. У прыватнасці, не знайшла падтрымкі прапанова аб стварэнні новага асобнага дзяржоргана, які б ажыццяўляў дзяржаўнае кіраўніцтва ў сферы паляўніцтва і рыбалоўнай гаспадаркі. Урад падтрымлівае прапанову аднавіць з 2013 года штогадовую дзяржаўную пошліну за права палявання з накіроўваннем гэтых сродкаў шляхам бюджэтнага фінансавання на выкананне агульнадзяржаўных біятэхнічных мерапрыемстваў, такіх, напрыклад, як падкормка, развіццё папуляцыі жывёл і рыб, барацьба з шаленствам, навуковае забеспячэнне рэгулявання колькасці непажаданых відаў і інш.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк зазначыў, што браканьерам у пераважнай большасці выпадкаў выносіцца апраўдаўчы прыгавор. Ён лічыць неабходным зрабіць больш жорсткімі існуючыя правілы вядзення паляўніцтва і ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за браканьерства. Генеральная пракуратура гатова дапамагчы ў працы над адпаведнымі заканадаўчымі актамі.

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць скарэктаваць існуючыя правілы палявання.

«Калісьці ў нас быў поўны бардак з Правіламі дарожнага руху. Міліцыя ўносіла кожны год змяненні. Як толькі ўказам прэзідэнта былі зацверджаны гэтыя правілы, дык з таго часу толькі адзін раз, напэўна, уносіліся змяненні. І разбой спыніўся!
Можа, і тут пайсці гэтым шляхам? Выпрацаваць правілы, якія будуць мець фактычна сілу закона, і зацвердзіць?» — сказаў ён.

Падчас нарады закраналася пытанне працы Мінскага камвольнага камбіната. Лукашэнка даручыў унесці прапановы па развіцці гэтага прадпрыемства, забеспячэнні яго сыравінай.

«Сыравіну будзем браць у краіне. А гэта — развіццё авечкагадоўлі. Таму рыхтуйце план развіцця авечкагадоўлі з гэтага года і план будаўніцтва новага прадпрыемства.
Або, можа, на базе ўжо існуючага, куды мы завязём па тэхналогіі новае абсталяванне, будзем вырабляць нармальныя шарсцяныя тканіны і вырашым, нарэшце, праблему гэтага прадпрыемства», — заявіў беларускі кіраўнік.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць