24 красавіка ў Мінскі аддзел транспартнай міліцыі паступіла паведамленне аб тым, што ў 23.40 цягніком Прага — Масква пасля адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі быў траўмаваны 50-гадовы жыхар Масквы. Мужчына дастаўлены ў бальніцу з дыягназам "раструшчаная рана 1-га пальца правай ступні з вялікім дэфектам скуры, падскурнай клятчаткі, пашкоджаннем мышц і суставаў".
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, устаноўлена, што масквіч спазняўся на цягнік, які ўжо крануўся, і паспрабаваў ухапіцца за поручні аднаго з вагонаў. Аднак не ўтрымаўся і трапіў пад колы.
Каментары