Грамадства55

«СМІ» ў Беларусі»: тысяча еўра за шэсць метраў

Цану арэнды не пацягнула ніводнае незалежнае выданне.

Выстава «СМІ ў Беларусі» сёлета аб’ядналася з выставай Tibo-2012. Такім чынам, як заяўлялася, «мусяць злучыцца СМІ і высокія тэхналогіі». Абедзве выставы праходзяць у Футбольным манежы — месцы звыклым для Tibo і няўдалым для «СМІ ў Беларусі».

Невялікія плошчы ВЦ «Белэкспа», дзе звычайна прэзентавалі СМІ, надавалі выставе пэўную саліднасць, а на чвэрці вялізнага манежа «СМІ ў Беларусі» выглядаюць неабавязковым дадаткам.
Дый манеж далейшы за «Белэкспа» ад магістральных шляхоў. Ці пацягнецца сюды хто дзеля «СМІ ў Беларусі»?

Прэсавых стэндаў на выставе болей за сорак. Але

нават буйныя дзяржаўныя выданні атрымалі зусім невялікую тэрыторыю, выступоўцы на прэзентацыях прамаўлялі ў праходах, і праціснуцца па «прэсавай» частцы манежа было складана.

Незалежнай прэсы на выставе няма — як патлумачылі «Нашай Ніве» у Беларускай асацыяцыі журналістаў,

арэндная плата за 6 квадратных метраў выставы сёлета складае 1000 еўра, таму незалежныя СМІ «не пацягнулі» аплату.

З замежных стэндаў найбольш

кінуліся ў вочы стэнды Кітая і Кубы (таксама невялікія). Першы — дзіўнай назвай «Кітай — да лепшага жыцця» і брашурай «Што вы ведаеце пра Кампартыю Кітая?», другі — вялікай колькасцю фотаздымкаў Фідэля:
Фідэля з Лукашэнкам, Фідэля ў БССР і Фідэля проста на фоне прыроды.

На адкрыццё выставы прыехалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. Уздоўж стэндаў рэгіянальнай прэсы прагульваўся і рэдактар «Беларускай думкі» Вадзім Гігін.

Пасля досыць невыразнай афіцыйнай часткі (нават адбывалася яна на фоне лагатыпаў Tibo) чыноўнікі выправіліся на экскурсію па экспазіцыі. Увагу Аляксандра Радзькова прыцягнуў вялікі планшэтны камп’ютар на стэндзе газеты «Пераходны ўзрост». Радзькоў нават паспрабаваў авалодаць сакрэтамі майстэрства працы на ім.

А на рэгіянальных стэндах — скрозь раёнкі, беларускія раёнкі.
«Вось на гэтую камеру здымалі Высоцкага», — кажа прадстаўнік стэнда «СМІ Магілёўшчыны», асноўную частку якога складаюць газеты «Савецкая вёска», «Зара на Друццю» і іншыя выданні, назвы якіх глядзеліся на фоне стэндаў Tibo эклектычна. На стэндзе насамрэч стаіць старая савецкая кінакамера, якую калісьці даўно выпісалі ў Маскву, каб здымаць нейкі фільм, а яшчэ знялі і канцэрт Высоцкага. Цяпер камера не працуе, але роля на стэндзе ў яе самая што ні ёсць пачэсная.

У гэты самы час за вуглом, на Tibo-2012, — цалкам еўрапейскія стэнды
Velcom са штучнымі газонамі, Huawei, дзе ў якасці стэнда выкарыстоўваецца грузавік, і прадстаўніцтвы іншых фірм, якія паказваюць, што з высокімі тэхналогіямі ў краіне ў любым разе лепей, чым з прэсай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй13

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам25

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць