Эканоміка1212

Трэцякурсніца атрымала на конкурсе стартапаў $50 000 на хостэл

Бізнэс-план ёй дапамог распрацаваць яе ж выкладчык па эканоміцы.

Студэнтка трэцяга курсу Беларускага інстытуту правазнаўства Ксенія Курусь распрацавала праект адбудовы сеткі моладзевых хостэлаў па усёй Беларусі. І атрымала фінансаваньне ў $50 тысячаў на свой першы хостэл у Менску праз конкурс стартапаў.

У студзені 2012 года Ксенія Курусь прыйшла на конкурс стартапаў Startupweekend і распавяла пра сваю ідэю экспэртам і інвэстарам.
Дзяўчыну не спыніла, што мерапрыемства было для IT-праектаў. Вынік — 12 траўня ў Менску адкрываецца вандроўны хостэл Traveler.

«Захацелася стварыць сапраўдны эўрапейскі хостэл, каб турысты, якія ня могуць дазволіць сабе гатэль, мелі магчымасьць спыніцца ў хостэле, прыемна бавіць там час, адпачыць, пазнаёміцца, зайсьці ў інтэрнэт… увогуле, каб склалася добрае ўражаньне», — кажа Ксенія.

Студэнтка кажа, што бізнэс-плян ёй дапамог распрацаваць яе ж выкладчык па эканоміцы, а грошы на яго дзяўчына шукала ўжо цэлы год.

«За мой праект прагаласавалі [на конкурсе стартапаў], і ўжо на наступны дзень я размаўляла зь інвэстарам Аляксандрам Кныровічам, паказала яму бізнэс-плян». Гэты ж інвэстар у выніку прапанаваў студэнтцы $50 тысячаў на адкрыцьцё першага хостэлу на 40 чалавек у Менску.

«Мы пастараліся зрабіць усё магчымае, каб забясьпечыць максымальна камфортныя ўмовы пражываньня, прыдумалі шмат розных «фішак».
У нас пастаянна будуць праходзіць розныя мерапрыемствы. Напрыклад, вечарынкі з глінтвэйнам, кінапаказы пад адкрытым небам.
Кліенты змогуць карыстацца Wi-Fi і бясплатнымі нэтбукамі,
гульнявымі прыстаўкамі X-Box, будзе па 2 ванныя пакоі на паверсе».

Суткі пражываньня ў хостэле будуць каштаваць $15.
Для спартыўных камандаў або вялікіх турыстычных груп, а таксама для ўладальнікаў міжнародных картак ISIC будуць зьніжкі.

Traveler — ня першы хостэл у Менску. Сярод іншых праектаў існуе нават плян адбудовы хостэлу БРСМ у сталіцы.

Стартапам ад англійскага слова startup называюць новы бізнэс, які шукае наватарскую ідэю.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць