Літаратура66

Кніжку Барадуліна на прэзентацыі спрабавалі парваць

Пабачыць кнігу-споведзь Народнага паэта прыйшлі каля 50 чалавек.

«Нам трэба было ладзіць імпрэзу на ганку», — такімі словамі пачаў паэт Міхась Скобла прэзентацыю кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным», якая выйшла ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва». Сабралася каля 50 чалавек — колькі змагло ўмясціць невялікае памяшканне мінскай кнігарні «Логвінаў». Нават «імяніннік» — Сяргей Шапран — сціпла стаяў, саступіўшы месца камусьці з гасцей.

На імпрэзе былі госці чаканыя і нечаканыя. Пра Барадуліна казалі яго сябры Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў.

Маленькай сенсацыяй стала з’яўленне перакладчыка і былога старшыні фінскага ПЭН-цэнтра Юка Малінена,
які колісь уладкаваў побыт Васіля Быкава ў Хельсінкі. Ён сказаў нямала цёплых словаў і пра «Рыгор’я» Барадуліна, адшукаўшы ў яго паэзіі паўночную фінскую струну.

«Шапран на роўных гаварыў з Барадуліным», —
заўважыў Генадзь Бураўкін, даўні сябра-аднакашнік дзядзькі Рыгора. Ён прызнаўся, што, прачытаўшы кнігу, наноў адкрыў для сябе некаторыя эпізоды барадулінскай біяграфіі. Спадар Генадзь панаракаў, што кніга склееная, а не сшытая, а значыць больш уразлівая да перагортванняў і перагінанняў. У абарону выдаўцоў выступіў Міхась Скобла, які паспрабаваў кніжку жартам парваць, каб даказаць яе якасць. Яго спынілі.

Рэдактар НН Андрэй Скурко адзначыў, што

кніга вартая таго, каб за права яе выдаць біліся найбуйнейшыя дзяржаўныя выдавецтвы.
«Яны ад яе адбіваліся», — сумна пажартаваў Генадзь Бураўкін.

Уладзімір Някляеў, парывіста прыціскаючы руку да сэрца, дзякаваў Сяргею Шапрану. Паэт згадваў, як у свой час пачынаў запісваць успаміны актрысы Ларысы Александроўскай, аднак тая праца не была завершаная.

Фіксацыя ўспамінаў — няпростая справа, аднак дапамагае дакрануцца да унікальнай гісторыі.

Не абмінулі ў часе гутаркі і Караткевіча, які прысвяціў Барадуліну «Ладдзю роспачы».

«Калі б Гервасій Выліваха пісаў вершы, яны былі б такімі, як у Барадуліна», —
казаў Міхась Скобла, падкрэсліваючы жыццесцвярджальнасць паэзіі дзядзькі Рыгора.

Песню «Дробненькі дожджык» з тае аповесці, а таксама песні на вершы Барадуліна, цудоўна праспявала пад гітару Таццяна Матафонава.

Выданне можна набыць у кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а), хутка яно трапіць у іншыя кнігарні і да незалежных распаўсюднікаў.

Каментары6

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць