Меркаванні77

Алег Рудакоў: Многія пачынаюць дыстанцыянавацца ад нас

Лідар іркуцкіх беларусаў расказаў пра наступствы абвінавачванняў у экстрэмізме.

Старшыня Таварыства Іркуцкай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў наведаў сядзібу МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Ён расказаў пра праблемы, з якімі сутыкнулася ТБК пасля абвінавачвання ў экстрэмізме актывіста моладзевага клуба «Крывічы» Аляксея Кухты.

— Спадар Алег, акрэсліце, калі ласка, як вырашаецца канфліктная сітуацыя паміж «Моладзевым клубам «Крывічы» і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці?

— На сёння крымінальная справа аб экстрэмізме працягваецца, абвінавачванні не знятыя.

Да нас даходзяць звесткі, што следчыя органы размаўляюць з чыноўнікамі, дзяржаўнымі органамі, з грамадскімі арганізацыямі, напрыклад, з саветамі ветэранаў і распаўсюджваюць сярод іх інфармацыю, якая нас незаслужана ачарняе. Як вынік, многія пачынаюць дыстанцыянавацца ад нас,
тыя ж саветы ветэранаў, напрыклад, хоць мы і для іх праводзілі розныя мерапрыемствы, дарылі ветэранам памятныя медалі да 60- і 65-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак некаторыя саветы ветэранаў (напрыклад, Савет ветэранаў Свярдлоўскай акругі) спагадаюць нам і пішуць лісты ў нашу падтрымку.

Мы адчуваем, што многія арганізацыі цяпер трымаюць адлегласць. 8 траўня Савет ветэранаў Афганістана з моладзевымі арганізацыямі Іркуцка ладзіў шэсце з паходнямі ў гонар заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Былі запрошаныя многія нацыянальныя суполкі: татарская, літоўская, украінская і іншыя.

Але нас не запрасілі, і калі іх спыталі, то яны проста адказалі, што беларусаў ім на шэсці не трэба.

Яшчэ прыклад. Я павінен быў выступаць на канферэнцыі, дзе абласная адміністрацыя збірае прадстаўнікоў муніцыпальнай улады. У мяне быў падрыхтаваны даклад па ўзаемадзеянні нацыянальна-культурных аб’яднанняў з муніцыпальнымі структурамі. У нас 12 зарэгістраваных аддзяленняў па Іркуцкай вобласці, мы маем станоўчы вопыт па такім узаемадзеянні, і я меў пра што расказаць. Але мяне выкраслілі з дакладчыкаў, таму што, маўляў, кіраўніцтва лічыць мяне «экстрэмістам».

Але мы, тым не менш, працягваем актыўна працаваць, ёсць арганізацыі, якія не баяцца працягваць з намі кантакт. Вось не так даўно мы бралі ўдзел у свяце, прысвечаным Шэкспіру, якое арганізаваў Лінгвістычны універсітэт г. Іркуцка. Я чытаў творы Шэкспіра ў перакладзе на беларускую мову. 18 траўня мы ўдзельнічалі ў «Ночы музеяў». Нам далі цэлую гадзіну для прэзентацыі нашай суполкі, выступалі гурты, прайшоў майстар-клас па беларускіх танцах. Заўтра будзе адкрыццё выставы «Беларускае рамяство жыве ў Прыбайкаллі». То бок дыстанцуюцца не ўсе, але некаторыя баяцца чутак. І, несумнеўна, дзеяннямі Следчага камітэту аўтарытэт наш моцна падарваны.

— Як вы бачыце развіццё гэтай канфліктнай сітуацыі?

— Што будзе далей — невядома, і пытанне гэтае хутчэй да Следчага камітэту. Мы, зразумела, напісалі ім ліст. Таксама мы правялі акцыю «Добраахвотны сведка»: звычайныя людзі, аб’яднанні пісалі лісты ў нашу падтрымку. Мы будзем звяртацца да Следчага камітэту, каб яны выпусцілі новы прэс-рэліз, які б паправіў нашую рэпутацыю. Калі яны адмовяцца публікаваць гэты прэс-рэліз, мы будзем звяртацца ў суд. Мы ўпэўненыя, што невінаватыя ў тым, у чым нас абвінавачваюць.

— Спадар Алег, як вы можаце пракаментаваць падачу інфармацыі ў СМІ пра гэты канфлікт?

— 17 красавіка Следчы камітэт выдаў прэс-рэліз, дзе ўскосна абвінавачвае нас у экстрэмізме. І СМІ — не толькі іркуцкія, але і замежныя таксама — падалі гэта як «смажаны факт». Яны выкарыстоўвалі крыклівыя загалоўкі кшталту «Беларуская суполка абвінавачаная ў экстрэмізме», «Глава беларускай суполкі арыштаваны за экстрэмізм», падаючы інфармацыю ў скажоным выглядзе, з аднабаковай інтэрпрэтацыяй. Былі і больш-менш аб’ектыўныя СМІ, якія, прынамсі, пыталі і нашае меркаванне, але было і шмат бруду, які выліваўся на нас. Многія людзі, якія раней з павагай ставіліся да нас, маглі засумнявацца ў нашай невінаватасці, маўляў, «няма дыму без агню»… Следчы камітэт спрацаваў як жоўтая прэса, яны папросту ўзарвалі інфармацыйную бомбу.

— У якой ступені замінае ўся гэтая сітуацыя непасрэднай дзейнасці вашага таварыства?

— Вельмі замінае. Мы вымушаныя адмаўляцца ад многіх буйных мерапрыемстваў, напрыклад, ад фестывалю «Гучы, гоман беларускі», ад ІІ міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Сталыпінскай рэформе, ад фэсту беларускай культуры на Байкале, які мусіў прайсці ў жніўні… Бо цяпер цяжка працаваць са спонсарамі, мы ўжо не можам разлічваць на абласны або гарадскі бюджэт. Мы можам рэалізоўваць на ўласнай актыўнасці толькі праекты з малым фінансаваннем, па больш затратных мерапрыемствах мы цяпер абмежаваныя. Калі мы шукаем нейкія сродкі на гэта, нам фактычна не даюць афіцыйных адказаў, толькі нейкія адпіскі.

Таксама ізноў паўстала праблема з арэндай. 14 траўня мы атрымалі ліст з Камітэта муніцыпальнай маёмасці г. Іркуцка, што дамову на арэнду сядзібы яны могуць працягнуць толькі на той умове, што з чэрвеня мы будзем плаціць за яе па рынкавым кошце. А мы не здолеем, у нас няма такіх сродкаў, таму гэта пагражае стратай памяшкання.
Яно займае 80 кв. м., у нас там шмат экспанатаў, там станкі, кросны, у нас там і майстэрня рамесная, і музей, і бібліятэка, і рэдакцыя, і невялікая зала для рэпетыцый. Без памяшкання немагчыма працаваць, і пакуль няясна, што будзе з намі ў чэрвені. Мы напісалі мэру ліст, дзе просім дазволіць нам застацца ў сядзібе. Мы пішам, што згодныя на 6% больш плаціць, чым цяпер, бо рынкавы кошт мы ніяк не пацягнем. Цяпер чакаем адказу. Такім чынам, мы церпім ад усёй гэтай сітуацыі вельмі моцна, але, зноў падкрэслю, мы не лічым сябе тут хоць трохі вінаватымі, мы лічым гэта непаразуменнем, непрафесійнымі дзеяннямі следчых, якія не разабраліся ў сітуацыі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра9

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра9

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць