Усяго патроху55

У Мінску ўпершыню будзе вызначаны самы галасісты салавей

У найбліжэйшы час у Мінску ўпершыню будзе вызначаны самы галасісты салавей, паведаміў БелаПАН каардынатар акцыі «Салаўіныя вечары ў Мінску» Руслан Шайкін.

Паводле яго слоў, акцыю правядуць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) сумесна з Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праслухоўванне салаўёў пройдзе з 29 мая па 15 чэрвеня ў месцах найбольшага знаходжання гэтых птушак. Спецыялісты вызначаць лепшага спевака па колькасці і па якасці выканання асобных кален — цэласных куплетаў з песні. Чым больш кален і чым яны чысцейшыя, тым лепшы спявак. Песня-пераможца будзе запісаная і выкладзеная на сайце АПБ.

Як адзначыў Шайкін, сёлета салаўі ў Мінску заспявалі рана — яшчэ ў пачатку мая. Яны спяваюць шмат і разнастайна. Пачуць салаўя можна ў батанічным садзе, заказніку «Лябяжы», у асобных месцах у Лошыцкім парку, у зялёных зонах горада. Усяго ў горадзе налічваецца прыкладна 250 месцаў, дзе спяваюць салаўі.

Вызначэнне лепшага спевака пройдзе ў межах традыцыйнай акцыі па ўліку салаўёў, якая праводзіцца АПБ ужо шосты год. Для ўдзелу ў акцыі неабходна патэлефанаваць па нумары ў Мінску 263-06-13 і паведаміць пра месцы спеваў салаўёў. Абаненты МТС і velcom могуць таксама адправіць інфармацыю аб месцах спевай салаўёў SMS на нумар 0841.

У рамках акцыі АПБ арганізуе назіральныя пляцоўкі, на якіх усе ахвотныя змогуць паслухаць салаўёў і па магчымасці паназіраць за імі. Вечарам 2 чэрвеня такая пляцоўка будзе працаваць у Мінскім заапарку, на наступным тыдні — у Цэнтральным батанічным садзе і Лошыцкім парку. Акрамя знаёмства з салаўём аматары прыроды змогуць пагутарыць са спецыялістамі АПБ, арнітолагамі і валанцёрамі. З дапамогай бінокляў і падзроных труб можна будзе паназіраць і за іншымі відамі птушак. У рамках «Салаўіных вечароў у Мінску» можна будзе паўдзельнічаць у экскурсіях па назіранні за птушкамі.

Па выніках уліку салаўёў будзе складзена «Салаўіная карта Мінска — 2012».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?2

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?2

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць