Свет11

Падатковая дабралася да Сабчак

Следчы камітэт Расіі ініцыяваў праверку ў сувязі са знаходжаннем у кватэры Ксеніі Сабчак буйной сумы наяўных грошай.

Пра гэта перадае Lenta.ru са спасылкай на сайт ведамства.

Як гаворыцца ў паведамленні, мэта праверкі — высветліць, ці былі з гэтых грошай выплачаныя падаткі, а таксама для якіх мэтаў «магла прызначацца такая буйная сума, расфасаваная больш чым у 100 канвертаў».

Грошы на агульную суму больш за мільён еўра, а таксама 480 тысяч даляраў і 480 тысяч рублёў, былі выяўленыя і канфіскаваныя падчас ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі СК у кватэры Ксеніі Сабчак 11 чэрвеня. Ператрусы ў гэты дзень таксама прайшлі ў кватэрах Аляксея Навальнага, Сяргея Удальцова і іншых апазіцыянераў у межах расследавання справы аб «беспарадках» 6 траўня.

12 чэрвеня апазіцыянеры былі запрошаныя на допыт у Следчы камітэт. У паведамленні адзначаецца, што з’явіліся усе, за выключэннем Удальцова, які заявіў, што ідзе на апазіцыйны «Марш мільёнаў». У СКР заявілі, што дастаўляць яго на допыт прымусова следства не плануе.

У час допыту ў прысутнасці апазіцыянераў і іх адвакатаў былі агледжаныя канфіскаваныя падчас ператрусаў рэчы. У СК падкрэслілі, што ўсе запрошаныя праходзяць па справе аб беспарадках ў якасці сведак, таму мера стрымання ў дачыненні да іх абірацца не будзе. Усяго па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня былі затрыманыя 13 падазраваных, сямёра з іх знаходзяцца пад арыштам.

Між тым, 12 чэрвеня следчыя мерапрыемствы працягнуліся: блогер быў запрошаны на ператрус у офісе грамадскай арганізацыі «РосПил», якую ён узначальвае.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць